Спартак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Радок 24:
'''Спартак''' ({{lang-la|Spartacus}}; год нараджэння дакладна невядомы (каля 110 да н.э.), [[Фракія]] — 71 да н.э., каля ракі Сілары, [[Апулія]]) — рымскі раб-гладыятар, узначаліў паўстанне на тэрыторыі сучаснай [[Італія|Італіі]] ў перыяд 74 да н.э. — 71 да н.э. Яго армія, якая складалася з [[гладыятар]]аў-уцекачоў і [[Рабства|рабоў]], разбіла ў шэрагу бітваў некалькі рымскіх легіёнаў. Гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю як [[Паўстанне Спартака]], трэцяе па часе найбуйнейшае паўстанне рабоў у Рыме пасля двух сіцылійскіх паўстанняў.
 
== Паўстанне рабоў ==
{{Асноўны артыкул|Паўстанне Спартака}}
 
=== Пачатак паўстання ===
[[File:Спартак Белгарад.JPG|thumb|201x201px]]
У 74 г. да н.э. Спартак і каля 200 яго паслядоўнікаў паднялі паўстанне. Захапіўшы нажы на кухні школы гладыятараў і зброю ў яе арсеналах, паўстанцы беглі да [[Везувій|Везувія]] каля [[Неапаль|Неапаля]]. Там да іх далучыліся рабы з суседніх плантацый і іншых гладыятарскіх школ. Група рабавала і руйнавала акругу, хоць Спартак, верагодна, прыкладаў усе высілкі, каб уціхамірыць іх. Яго найбліжэйшымі памочнікамі сталі гладыятары з [[Галія|Галіі]] [[Крыкс]], [[Гай Ганік]] і [[Эномай, паўстанне Спартака|Эномай]]. З часам колькасць паўстанцаў папаўнялася новымі беглымі рабамі, пакуль, па некаторых сцвярджэннях, памер арміі не дасягнуў 1000 (па іншых падліках толькі 100). Паводле даных італьянскага пісьменніка [[Рафаэла Джаваньёлі]], які вельмі падрабязна апісаў структуру арміі рабоў і імёны камандзіраў кожнага яе падраздзялення, у перыяды найбольшага размаху паўстання армія Спартака дасягала 80000 або трохі больш чалавек.
 
Прычынай поспеху паўстання Спартака было тое, што Рым у гэты перыяд вёў тры цяжкія вайны на двух процілеглых канцах свету — у [[Іспанія|Іспаніі]], [[Фракія|Фракіі]] і [[Малая Азія|Малой Азіі]].
У Іспаніі ішла барацьба з [[Квінт Серторый|Квінтам Серторыем]]; у гэтай ваеннай кампаніі камандаваў [[Гней Пампей Вялікі]].
У Малой Азіі рымляне ваявалі з усходнім кіраўніком [[Мітрыдат VI|Мітрыдатам]]. У ролі галоўнакамандуючага выступаў рымскі вайскавод [[Луцый Ліцыній Лукул]]. На Балканах рымляне сканчалі акупацыю Фракіі пад камандаваннем [[Марк Тэрэнцій Варон Лукул|Марка Лукула]].
 
На момант пачатку паўстання ў Рыме, і наогул ва ўсёй Італіі, не было ніводнага дзеючага баяздольнага легіёна. Таму Спартак са сваёй дрэнна экіпіяванай арміяй гладыятараў і рабоў стаў сапраўды вельмі сур'ёзнай пагрозай Рыму. Сенат Рыма меў толькі навабранцаў, набраных спехам рэкрутаў, якія былі лёгкай мішэнню для арміі паўстанцаў. Перавышэнне агульнай колькасці ўсіх рабоў над колькасцю ўсіх свабодных грамадзян Рыма, было такім вялікім, што рабіла ўсеагульнае паўстанне рабоў сур'ёзнай пагрозай рэспубліцы.
 
Сенат, не надаўшы значэння паўстанню, адправіў [[прэтар]]а Клаўдзія Глабра (па іншай версіі яго [[намен]] быў Клодзій; [[прэнамен]] невядомы) усяго толькі з 300 нявопытных рэкрутаў, нядаўна набраных у армію. Яны перакрылі шляхі, якія ішлі ад [[Везувій|Везувія]], але Спартак са сваімі людзьмі, выкарыстаўшы вяроўкі з вінаграднай лазы, спусціўся па іншым стромкім схіле вулкана, зайшоў да ўрадавых атрадаў з тылу і прымусіў іх да ўцёкаў. [[Луцый Аней Флор|Флор]] высоўвае версію, што паўстанцы спусціліся ў жарало Везувія і выйшлі на схіл праз скразны ход.
 
=== Ваенныя поспехі ===
Армія Спартака разбіла яшчэ два рымскія [[Рымскі легіён|легіёны]], адпраўленыя для яе знішчэння перад тым, як устаць на зімовыя кватэры. У лагеры Спартака былі не толькі здольныя насіць зброю мужчыны, але і жанчыны, дзеці, старыя людзі. Увесну яны рушылі на поўнач, у Галію. Сенат адправіў супраць іх двух [[Консул, Старажытны Рым|консулаў]] ([[Луцый Гелій Публікола|Луцыя Гелія Публіколу]] і [[Гней Карнелій Лентул Кладзіян, консул|Гнея Карнелія Лентула Кладзіяна]]), кожнага з двума легіёнамі. Больш за 10000 германцаў на чале з Крыксам, якія адлучыліся ад асноўнага войска з-за рознагалоссяў са Спартаком, былі разгромлены прэтарам Квінтам Арыем каля гары Гаргана ў Апуліі. Крыкс пры гэтым загінуў<ref>{{кніга |аўтар= Ковалев С. И.|загаловак= История Рима. Новое издание, исправленное и дополненное|адказны= Под ред. проф. Э. Д. Фролова|месца= СПб.|выдавецтва= ООО «Издательство «Полигон»|год= 2002|старонак= 864|старонкі= 478|isbn= 5-89173-171-1|ref= Ковалев}}</ref>. Аднак Спартаку ўдалося перамагчы спачатку Лентула, а затым і Гелія. Дасягнуўшы Муціны (суч. [[Модэна]]), ён разбіў легіён [[Гай Касій Лонгін, консул 73 гады да н.э.|Гая Касія Лонгіна]], кіраўніка [[Цызальпійская Галія, рымская правінцыя|Цызальпійскай Галіі]].
 
[[Выява:CrassusSpartacus ru.svg|left|thumb|Падзеі пачатку 71 г. да н.э. {{Легенда|#0055d4|Сілы Спартака}}{{Легенда|#d40055|Легіёны Краса}}]]
 
=== Рашэнне застацца ў Італіі ===
Спартак, відавочна, хацеў вывесці сваю армію ў Галію, а, магчыма, і [[Іспанія|Іспанію]], каб злучыцца з мяцежнікам [[Серторый|Квінтам Серторыем]]. Аднак ён змяніў сваё рашэнне, верагодна, у сувязі з забойствам Серторыя, або пад ціскам паплечнікаў, якія жадалі рашучых дзеянняў супраць Рыма. Існуе меркаванне, што частка яго паслядоўнікаў, якія не ўдзельнічалі ў баях (каля 10 000), усё ж перасеклі [[Альпы]] і вярнуліся дамоў.
 
Пасля адпачынку армія Спартака рушыла на поўдзень і разбіла яшчэ два легіёны [[Марк Ліцыній Крас|Марка Ліцынія Краса]], найбагацейшага ў той час рымляніна. На зыходзе [[72 да н.э.]] Спартак дабраўся да Рэгіума (суч. [[Рэджа-дзі-Калабрыя]]) на [[Месінскі праліў|Месінскім праліве]]. Ён дамовіўся з [[Кілікія|кілікійскімі]] [[піраты|піратамі]] даставіць яго з людзьмі ў [[Сіцылія|Сіцылію]], а тым часам 8 легіёнаў Краса перакрылі яму выхад з [[Калабрыя|Калабрыі]], вырыўшы роў і пабудаваўшы ўмацаванні ад мора да мора. Сенат адклікаў у Італію [[Гней Пампей Вялікі|Гнея Пампея]] з Іспаніі і [[Марк Тэрэнцій Варон Лукул|Марка Лукула]] з [[Фракія|Фракіі]].
 
Піраты ашукалі Спартака. Ён прарваў умацаванні Краса і рушыў да Брундзізія (суч. [[Брындзізі]]), аднак Крас нагнаў яго на мяжы [[Апулія|Апуліі]] і [[Луканія|Луканіі]]. У баі паўстанцы былі разбіты, а Спартак неўзабаве меркавана загінуў у ракі [[Сілары]]. Паводле адной з літаратурных крыніц, Спартак быў забіты салдатам з Пампеяў па імі Фелікс, які ўжо пасля вайны на сцяне свайго дому ў Пампеях выклаў мазаікай выяву свайго бою са Спартаком.
Пасля бітвы рымляне знайшлі 3000 цэлых палонных легіянераў у лагеры пераможаных. Цела Спартака, аднак, так і не знайшлі.
 
Прыкладна 6000 захопленых рабоў былі [[Распяцце, пакаранне смерцю|раскрыжаваны]] ўздоўж [[Апіева дарога|Апіевай дарогі]] ад [[Капуя|Капуі]] да [[Рым]]а. Крас так і не аддаў загаду зняць целы з крыжоў, яны віселі на іх гадамі, а, магчыма, дзесяцігоддзямі (Крас быў забіты парфянамі каля крэпасці Сенака праз 18 гадоў пасля разгрому Спартака).
 
Каля 5000 рабоў з арміі Спартака бегла на поўнач. Пазней частку з іх разбіў Гней Пампей, дзякуючы чаму атрымаў лаўры вайскавода, які скончыў гэту вайну.
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:Spartacus|Spartacus}}