Розніца паміж версіямі "Вялікія князі літоўскія"

ілюстрацыя
(пунктуацыя, стылявыя змены, афармленне)
(ілюстрацыя)
 
== Правы і абавязкі ==
[[Выява:Seal of Mindaugas.jpg|thumb|Фрагмент пячаткі, якая прыпісваецца першаму вялікаму князю літоўскаму Міндоўгу (сяр. [[XIII ст.]]), з выявай гаспадара на стальцы.]]
Выбіраўся феадаламі, звычайна з сыноў ці блізкай радні папярэдняга вялікага князя. Меў шырокія паўнамоцтвы: весці міжнародныя справы, уступаць у саюзы, абвяшчаць вайну і заключаць мір, распараджацца ўзброенымі сіламі дзяржавы, дзяржаўнай маёмасцю, даходамі і скарбамі, дараваць дзяржаўную маёмасць, тытулы і званні, ажыццяўляць вышэйшы суд і памілаванне засуджаных. Яму належала заканадаўчая ініцыятыва, усе асноўныя законы і прававыя акты выдаваліся за яго подпісам.
 
 
== Гаспадарскі тытул ==
[[Выява:411Г000404 tanship4.JPG|thumb|Руіны вялікакняжацкага [[Навагрудскі замак|замка ў г. Навагрудку]], ХІІІ — [[XIV ст.]] <small>[[Гродзенская вобласць|Гродзенская вобл.]]</small>]]
 
Вялікія князі літоўскія мелі адмысловы тытул — ''гаспадар''. Гэты тытул таксама ужывальны (у розных формах) у дзяржавах, культурна і палітычна арыентаваных на Вялікае княства: [[Малдавія|Малдавіі]], [[Чэхія|Чэхіі]], [[Ноўгарад|Наўгародчыне]], [[Цвер|Цвяры]], [[Масква|Маскве]]. У [[старабеларуская мова|старабеларускіх]] крыніцах сустракаецца таксама у скарочаных формах: "осподар", "сподар".
 
Тытул паходзіць ад [[грэчаская мова|грэчаскага]] ''[[дэспат]]'' — [[правінцыя|правінцыйны]] кіраўнік у [[Візантыя|Візантыі]], зрэдчас — незалежны (напрыклад — [[Эпірскі дэспатат]] за часам [[Лацінская імперыя|Лацінскай імперыі]]), раней у [[Персія|Персіі]]. У [[царкоўнаславянская мова|царкоўнаславянскай мове]] (а праз яе у пісьмовай мове [[Кіеў|Кіева]], [[Ноўгарад]]а і інш. гарадоў (княстваў) [[Русь|Русі]]) зыходны грэчаскі тэрмін пераняты пачаткова як ''гаспадзін'' (тытул асобы, таксама — [[Ноўгарад|Гаспадзін Вялікі Ноўгарад]]).
[[Выява:VILLINUS OLD TOWN LITHUANIA SEP 2013 (9851576794).jpg|thumb|[[Вежа Гедзіміна|Вежа вялікакняжацкага замка]] ў [[Вільня|Вільні]], [[14 стагоддзе|ХІV]] — [[15 стагоддзе|XV ст.]]]]
 
У [[Масква|Маскве]] пераняты таксама з беларускай формы як ''гасудар'' (вышэйшы тытул маскоўскага валадара, пазней — адзін з тытулаў). Мае таксама скарочаную форму ''судар'' (на узор беларускага ''спадар'')
 
''Гаспадар'', як і яго скарочаныя беларускія формы (а роўна — іх макоўскіямаскоўскія адпаведнікі: ''гасудар'', ''судар'') ужываліся таксама як звычайны тытул [[шляхта|шляхты]].
 
== Дынастыі ==
Ананімны ўдзельнік