Валадар Глебавіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне, афармленне
дапаўненне
Радок 49:
| пахаваны =
| дынастыя = [[Род Ізяславічаў Полацкіх|Ізяславічы Полацкія]]
| бацька = [[Глеб Усяславіч]]<ref name="БС">{{кніга
|аўтар =
|частка = Володарь Глебович
|загаловак = Биографический справочник
|арыгінал =
|спасылка =
|адказны =
|выданне =
|месца = Мн.
|выдавецтва = «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки
|год = 1982
|том = 5
|старонкі = 121
|старонак = 737
|серыя =
|isbn =
|тыраж =
}}</ref>
| маці = Настасся Яраполкаўна
| жонка = {{нп3|Рыхеза Польская|Рыкса|ru|Рихеза Польская}}, дачка [[Баляслаў III Крывавусты|Баляслава III]]
Радок 67 ⟶ 84:
З [[1151]] г., калі брат Расціслаў быў полацкім князем, Валадар валодаў Менскам, трымаў у турме [[Рагвалод-Васіль Барысавіч|Рагвалода-Васіля]]. [[23 кастрычніка]] [[1157]] г. выдаў замуж сваю дачку [[Сафія Валадараўна|Сафію]] за [[Спіс каралёў Даніі|дацкага караля]] [[Вальдэмар I Вялікі|Вальдэмара I]]. Магчыма гэта было вынікам нейкага пагаднення паміж [[Данія]]й і Полацкай зямлёй.
 
У [[1158]] г. вымушаны вызваліць Рагвалода-Васіля, які хутка захапіў [[Горад Друцк|Друцк]] выгнаўшы адтуль пляменніка Валадара — [[Глеб Расціславіч Друцкі|Глеба Расціславіча]]. Валадар з Расціславам пайшлі на Друцк, але не здолеўшы захапіць яго заключылі мір з Рагалодам-Васілём. У тым жа 1158 г. палачане выгналі Расціслава з [[Горад Полацк|Полацка]] і ён вярнуўся ў Менск. Полацкім князем з [[8 ліпеня]] 1158 г. зноў стаў Рагвалод-Васіль, які ў саюзе з [[Князі смаленскія|смаленскімі князямі]] пайшоў супраць [[Род Глебавічаў|Глебавічаў]]. Забраўшы ў іх [[Горад Заслаўе|Ізяслаўль]] і перадаўшы яго сваім саюзнікам [[Давыдавічы|Давыдавічам]], пратрымаўшы ў безвыніковай 10-дзённай [[аблога|аблозе]] Менск Рагвалод-Васіль заключыў з Расціславам мір. Валадар міру не заключаў, бо тым часам «''ходяше под Литвою в лесех''», т. б. быў недзе на памежжы з літоўцамі.
 
У [[1159]] г. Глебавічы вярнулі сабе Ізяслаўль захапіўшы Давыдавічаў — [[Брачыслаў Ізяслаўскі|Брачыслава]] і [[Валодша|Валодшу]], пасадзіўшы іх у мінскую турму. З-за гэтага ў [[1160]] г. Рагвалод-Васіль арганізаваў новы паход на Менск — Давыдавічы былі вызваленыя і ім быў вернуты Ізяслаўль.
 
У [[1161]] г. Рагвалод-Васіль з нейкіх прычын зноў ваяваў з Глебавічамі, але безвынікова. Недзе тым часам памёр Расціслаў і Валадар стаў менскім князем. У [[1162]] г. Рагвалод-Васіль зноў прыйшоў да Менска, у некаторых летапісах напісана, што да [[Горад Гарадзец|Гарадца]], супраць Валадара. Аблога Менска (або Гарадца) Рагвалодам-Васілём была безвыніковай, у час начной вылазкі Валадар у войску якога была шмат літоўцаў нанёс [[палачане|палачанам]] цяжкую паразу — шмат іх было забіта, яшчэ болей трапіла ў палон<ref name="БС"/>. Рагвалод-Васіль уратаваўся уцёкамі ў [[Горад Слуцк|Слуцк]], больш у Полацк ён не вярнуўся, а пайшоў княжыць у Друцк. Полацкі сталец заняў [[Усяслаў Васількавіч]].
 
У [[1167]] г. Валадар з войскам у якім было шмат літоўцаў выступіў супраць Усяслава Васількавіча, перамог яго ў бітве і заняў полацкі сталец<ref name="БС"/>, заключыўшы з полацкім [[веча]]м умовы і замацаваўшы іх цалаваннем крыжа. Затым Валадар накіраваўся на [[Горад Віцебск|Віцебск]], куды ўцёк Усяслаў, але даведаўшыся, што на дапамогу віцяблянам ідзе смаленскі князь [[Раман Расціславіч Смаленскі|Раман]], вярнуўся ў свае землі<ref name="БС"/>. Гэта паклала канец актыўнай дзейнасці Валадара па ўзвышэнні Менска і аб'яднанні Полацкай зямлі, але ён вёў інтрыгі — напрыклад у тым жа 1167 г. разам з [[Вячка Святаславіч|Вячкам Святаславічам]] дапамог [[Горад Вялікі Ноўгарад|наўгародцам]] паслаць у [[Горад Кіеў|Кіеў]] весткі пра напад на іх смаленцаў, суздальцаў і палачанаў.
 
Верагодна, Валадар жыў яшчэ ў 1176/1177, калі [[венды|вендамі]] быў схоплены нейкі Клемент, які вёз бацькавы падарункі дацкай каралеве Сафіі<ref>''Уильям Кентерберийский''. Житие и чудеса святого Фомы // Английские средневековые источники IX—XIII вв.: Тексты, перевод, комментарий. — М., 1979. — С. 41; ''Lind J.'' De russiske ægteskaber: Dynasti- og alliancepolitik i 1130'ernes Danske borgerkrig // Historisk tidsskrift. — København, 1992. B. 92. H. 2. — S. 260. Даецца паводле А. Кібіня.</ref>.