Розніца паміж версіямі "Вялікі пост"

333 байты дададзена ,  6 гадоў таму
=== 5-я нядзеля, Прападобнай Марыі Егіпецкай ===
У пятую нядзелю Вялікага Посту Царква ўслаўляе [[святая Марыя Егіпецкая|святую Марыю Егіпецкую]]. Жыццё блудніцы, якая раскаялася, вучыць нас, што ніякія грахі і беззаконнасць не могуць быць непераадольнай перашкодай на шляху чалавека да Бога, калі толькі гэты прыход дапаўняецца постам, малітваю і шчырым пакаяннем.
 
=== 6-я нядзеля, Тыдзень ваій (Вербная нядзеля) ===
У суботу шостай нядзелі ўспамінаецца ўваскрашэнне Ісусам Хрыстом Лазара. Шостая нядзеля паста - урачысты ўваход Гасподні ў Іерусалім на вольныя пакуты - Вербніца. На Ўсяночнай асвячаюцца вербы (вайа).
 
=== Страсная сядміца ===
Чатырыдзясятніцу і Страсную сядміцу падзяляе [[Вербная нядзеля]]. Перадвялікодная сядміца прысвячаецца ўспаміну апошніх дзён зямнога жыцця Хрыста, Ягоным пакутам на Крыжы, смерці і пахаванню. Па велічы і важнасці гэтых падзеяў кожны дзень сядміцы называецца святым і вялікім. Вернікі праводзяць іх у строгім устрыманні, шчырай малітве, у подзвігах дабрадзейнасці і міласэрднасці - каб належным чынам сустрэць радаснае свята [[Вялікдзень|Вялікадня]].
 
== Каталіцкая традыцыя ==
Ананімны ўдзельнік