Аршанскае ўзвышша: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
У геаструктурных адносінах прымеркавана да Аршанскай упадзіны. У будове ўзвышша пераважаюць ледавіковыя адклады трох-чатырох зледзяненняў, міжледавіковыя адклады менш развіты. Магутнасць тоўшчы антрапагенавай сістэмы 60—80 м, на лакальных падняццях ложа яна памяншаецца да 18 м, у ледавіковых лагчынах павялічваецца да 200 м. Карысныя выкапні: дэвонскія даламіты і даламітызаваныя вапнякі, антрапагенавыя цагляна-чарапічныя і керамічныя гліны, пясчана-жвіровы матэрыял, [[торф]]. Вялікія запасы прэсных і мінеральных водаў у Аршанскім гідрагеалагічным басейне, які ахоплівае ўсе гарызонты асадкавага чахла і частку крышталічнага фукдамента.
 
Аршанскае ўзвышша прыўзнята над прылеглымі нізінамі і раўнінамі на 100 м; [[вышыня над узроўнем мора]] да 255 м. Найвышэйшы пункт - 263 м. Сфарміравалася яно на працягу не меней трох зледзяненняў, а ў паўночнай частцы прыкметны ўплыў апошняга паазерскага зледзянення. У рэльефе вылучаюцца 2 няроўныя часткі. Меншая, паўночна-ўсходняя, характарызуецца градава-ўзгорыстым канцова-марэнным і камавым рэльефам Аршанскага стадыяла паазерскага зледзянення. Утварае выгнутую на поўдзень дугу, вышыня асобных узгоркаў 10—-1210—12 м, паміж імі шматлікія лагчыны сцёку талых ледавіковых водаў, тэрмакарставыя западзіны. Рэльеф асноўнай часткі Аршанскага ўзвышша (лёдападзельнага масіву Ашмянскага стадыяла перадапошняга зледзянення) узгорыста-ўвалісты і спадзіста-хвалісты, перапрацаваны дэнудацыяй, з перарывістым покрывам лёсападобных парод магутнасцю 0,5—7 м. Месцамі да схілаў прымыкаюць флювіякамы, камавыя масівы і озы. На водападзелах суфазійныя западзіны (да 2 м), у прырэчных частках, асабліва на правабярэжжы Дняпра, глыбокія лагчыны і разгалінаваныя яры да 15—20 м глыбіні. У Мацвеевым Рове (каля г.п. [[Копысь]]) агаленне адкладаў александрыйскага міжледавікоўя. Адметная рыса Аршанскага ўзвышша — скразныя даліны, найбольш выразная паміж вярхоўямі рэк Друць і Усвейка.
 
Па ўзвышшы праходзіць частка [[водападзел]]у паміж басейнамі рэк [[Балтыйскае мора|Балтыйскага]] і [[Чорнае мора|Чорнага]] мораў. Да басейна [[Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]] належаць [[рака Усвейка]] з прытокамі, да басейна [[Дняпро|Дняпра]] — [[Адроў]], [[Друць]], [[рака Бобр|Бобр]]. Ёсць невялікія зарослыя азёры ў западзінах. Пад ворывам больш за 45% тэрыторыі. Лясістасць 21 % (пераважаюць [[ельнікі]], [[хваёвыя лясы|суборы]], [[драбналістыя лясы]]).
Тэмпература студзеня -7,8 °С, ліпеня 18 °С, ападкаў 630 мм за год.
 
Па ўзвышшы праходзіць частка водападзелу паміж басейнамі Балтыйскага і Чорнага мораў, тут пачынаюцца рэкі [[Усвейка]] і Абалянка (басейн Заходняй Дзвіны); Бобр, Друць і Адроў (басейн Дняпра). Ёсць невялікія зарослыя азёры ў западзінах.
 
Глебы дзярнова-падзолістыя сугліністыя, радзей супясчаныя на лёсападобных пародах, у паніжэннях — тарфяна-балотныя нізінныя, у далінах — поймавыя дзярнова-балотныя.
 
Па ўзвышшы праходзіць частка [[водападзел]]у паміж басейнамі рэк [[Балтыйскае мора|Балтыйскага]] і [[Чорнае мора|Чорнага]] мораў. Да басейна [[Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]] належаць [[рака Усвейка]] з прытокамі, да басейна [[Дняпро|Дняпра]] — [[Адроў]], [[Друць]], [[рака Бобр|Бобр]]. Пад ворывам больш за 45% тэрыторыі. Лясістасць 21 % (пераважаюць [[ельнікі]], [[хваёвыя лясы|суборы]], [[драбналістыя лясы]]).
 
== Літаратура ==
* Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. - Мн.: БелЭн, 1992. - С. 44.
* Камароўскі М. Аршанскае ўзвышша // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996. С. 536-537.
 
{{Рэльеф Беларусі}}