Розніца паміж версіямі "Прыпяцкае Палессе"

няма тлумачэння праўкі
др (кат.)
Раён размешчаны на поўдні [[Беларусь|Беларусі]], ва ўсходняй частцы [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай]], заходняй часткі [[Гомельская вобласць|Гомельскай]], на поўдні [[Мінская вобласць|Мінскай]] і крайнім паўднёвым захадзе [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай]] абласцей. Мяжуе з [[Брэсцкае Палессе|Брэсцкім Палессем]] і [[Загароддзе]]м на захадзе, [[Баранавіцкая раўніна|Баранавіцкай]] і [[Цэнтральнабярэзінская раўніна|Цэнтральнабярэзінскай]] раўнінамі на поўначы, [[Гомельскае Палессе|Гомельскім Палессем]] і [[Мазырскае Палессе|Мазырскім Палессем]] на ўсходзе і паўднёвым усходзе, Жытомірскім Палессем і Валынскім Палессем на поўдні.
 
Працягласць з захаду на ўсход ад 140 да 220 км, з поўначы на поўдзень ад 105 да 140 км. Плошча больш за 20 тыс. км². Вышыня 127—140 м, найбольшая 186 м (на захад ад в. ЧаплюшчавічыЧалюшчавічы [[Петрыкаўскі раён|Петрыкаўскага раёна]]).<ref>М. Шышонак (2001)</ref>
 
У пасляледавіковы перыяд Прыпяцкае Палессе ўяўляла сабой агромністы водны басейн, запоўнены талымі ледавіковымі водамі, які пазней атрымаў назву «Палескае мора». На сярэднявечных картах гэтыя месцы пазначаліся як [[Герадот]]ава мора, таму што старажытнагрэчаскі гісторык упамінаў у сваіх працах непраходныя палескія балоты.
 
== Геалагічная будова ==
У тзктанічных адносінах цэнтральная і ўсходняя часткі Прыпяцкага Палесся прымеркаваны да [[Прыпяцкі прагін|Прыпяцкага прагіну]], часткова — да [[Палеская седлавіна|Палескай седлавіны]]. Асадкавы чахол у Прыпяцкім прагіне (магутнасць пераважна 1,5—2,6 км) утвораны адкпадаміадкладамі верхнега пратэразою, палеазою, мезазою і кайнаэоюкайназою, сярод якіх больш развіты верхнедэвонскія саляносныя тоўшчы; на Палескай седлавіне (магутнасць 0,4—0,6 км) пераважна складзены з парод верхняга пратэразою, мелу, палеагену і неагену.
 
АнтрапагенавыяЧацвярцёвыя адклады (магутнасць 10—20 м на поўдні і ў цэнтры, 50—70 м на поўначы, да 80—100 м на захадзе) — аэёрныяазёрныя, балотныя, алювіяльныя, эолавыя, водна-ледавіковыя. [[Марэна]] бярэзінскага зледзянення трапляецца на паўночным усходзе, дняпроўскага і сожскага на крайнім паўночным захадзе. На невялікіх плошчах (у раёне г. Столін, в. [[Глушкавічы]] Лельчыцкага раёна Гомельскай вобл.) і на асобных фрагментах рачных далін на паверхню выходзяць даантрапагенавыядачацвярцёвыя адклады.
 
Карысныя выкапні: гліны тугаплаўкія, мел, [[каалін]], будаўнічы і абліцовачны камень, будаўнічыя пяскі, калійныя і каменная солі, [[буры вугаль]], [[торф]], [[сапрапель]].
Нізінная тэрыторыя ўяўляе сабой сістэму алювіяльных, поймавых, азёрна-алювіяльных раўнін з участкамі водна-ледавіковых і марэнных раўнін, краявымі ўзгоркамі і градамі. Характэрна наяўнасць буйных затарфаваных балотных масіваў і рэшткавых азёр. Мінімальная вышыня рэльефу 113 м прымеркавана да ўрэзу р. [[Рака Прыпяць|Прыпяць]] у сутоках з р. [[Пціч]], найбольшая 155—186 м — да краявых марэнных утварэнняў.
 
Азёрна-алювіяльныя раўніны вылучаюцца на паўночным захадзе з азёрамі [[Выганашчанскае возера|Выганашчанскае]], Чорнае, Спораўскае і інш. з адноснымі перавышэннямі паверхні 0,5—1,5 м; уздоўж р. [[Арэса]] і вакол [[возера Чырвонае]] з адноснымі вышынямі 1—2 м (зрэдку трапляюцца пясчаныя ўзгоркі вышынёю да 5 м); паміж рэкамі [[Сцвіга]] і [[Убарць]] у шыротным напрамку з ваганнямі адносных вышынь 0,3-—03—0,5 м.
 
Водна-ледавіковыя раўніны маюць хвалістую паверхню з нахілам у бок р. Прыпяць, з адноснымі вышынямі ад 1,5 да 3—5 м, ускладненую ланцугамі дзюн або асобнымі марэннымі ўзгоркамі. Каля г.п. [[Лагішын]] і в. Парахонск Пінскага р-на Брэсцкай вобласці дэнудаваныя краявыя ледавіковыя грады і ўзгоркі, згладжаныя і выцягнутыя ў субшыротным напрамку.
 
[[File:Prypiac.jpg|thumb|Даліна ракі Прыпяць]]
У даліне р. Прыпяць пойма і дзве надпоймавыя тэрасы. Пойма нізкая, забалочаная, паверхня ўскладнена пясчанымі грывамі (вышыня 0,5—1 м, шырыня 30—40 м, даўжыня 0,2—1,5 км). Першая надпоймавая тэраса акумулятыўная, шырынёю ад 1—2 км да 8 км (на левабярэжжы), у месцах упадзення найбольшых прытокаў да 10—18 км. Паверхня роўная, месцамі забалочаная. Другая тэраса эразійна-акумулятыўная, шырынёй ад 0,2—-02—0,5 км да 18 км. Паверхня плоска-хвалістая з перавышэннямі 3—5 м, характэрны астанцы марэннай раўніны. Абедзве тэрасы ўскладнены эолавымі формамі.
 
== Клімат ==
 
== Глебы і расліннасць ==
Для глебавага покрыва характэрна частая змена дзярнова-падзолістых, дзярновых забалочаных і тарфяна-балотных глеб. Трапляюцца глебы дзярнова-глеістыя, поймавыя (алювіяльныя) і інш.
і інш.
 
Гэты раён характарызуецца высокай забалочанасцю мясцовасці, добрай захаванасцю прыродных комплексаў. Лясістасць высокая (ад 32% у Пінскім раёне да 56% у Жыткавіцкім і 69% у [[Лельчыцкі раён|Лельчыцкім]]), пераважаюць хваёвыя, шыракаліста-хваёвыя, чорнаальховыя, бярозавыя лясы, дубровы. Пад балотамі 23% тэрыторыі, больш як 1/3 з іх асушаны. Пад ворывам 30% тэрыторыі.
 
== Ахова прыроды ==
У межах Прыпяцкага Палесся размешчаны [[Прыпяцкі нацыянальны парк|нацыянальны парк Прыпяцкі]], заказнікі Прастыр, Стрэльскі, Сярэдняя Прыпяць, [[Альманскія балоты]] і інш.
 
{{зноскі}}