Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны горны ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Будынкі: афармленне
→‎Будынкі: дапаўненне
Радок 60:
=== Будынкі ===
* Корпус, які выходзіць фасадам на Няву, паміж 21-й і 22-й лініямі Васільеўскага вострава, быў узведзены ў 1806—1811 гг. ў стылі [[класіцызм]]у па праекце [[Андрэй Нічыпаравіч Вараніхін|А. Н. Вараніхіна]]<ref>[http://www.citywalls.ru/house284.html О зданиях Горного института на архитектурном сайте ''Citywalls'']</ref>.
* Царква пры інстытуце пабудавана па эскізах [[Андрэй Нічыпаравіч Вараніхін|А. Н. Вараніхіна]] па праекце {{нп3|Аляксандр Ягоравіч Штаўберт|А. Я. ШтаўбертШтаўберта|ru|Штауберт, Александр Егорович}} (адноўлена ў 2004 годзе).
* Корпус, які выходзіць фасадам на Сярэдні праспект Васільеўскага вострава, размешчаны паміж 23-й і 24-й лініямі. Былы будынак Усесаюзнага НДІ горнай геамеханікі і маркшэйдарскай справы РАН. Тут размяшчаецца факультэт фундаментальных і гуманітарных дысцыплін. На тэрыторыі маецца спартыўны комплекс з басейнам.
 
== Сучаснасць ==
У цяперашні час Санкт-Пецярбургскі горны універсітэт уяўляе сабой адзін з вядучых у сваёй вобласці навукова-адукацыйных цэнтраў Расіі, навучае 16500 студэнтаў, вядзе падрыхтоўку бакалаўраў, магістраў і спецыялістаў (інжынераў) па 97 напрамках i спецыяльнасцях на 9 факультэтах<ref>[http://spmi.ru/univer/univer_2692 Горный университет сегодня] {{ref-ru}}</ref>. На 40 кафедрах і ў філіялах інстытута працуюць звыш 120 дактароў навук і прафесараў, больш за 400 [[кандыдат навук|кандыдатаў навук]] і [[дацэнт]]аў, больш за 30 [[акадэмік]]аў расійскіх і міжнародных акадэмій<ref>{{cite web|url=http://www.spmi.ru/system/files/lib/abiturient/Program/spiski.pdf|title=Профессорско-преподавательский состав|type=pdf|archiveurl=http://www.webcitation.org/6JB6U92zZ|archivedate=2013-08-27}}</ref>.
 
ВНУ рыхтуе спецыялістаў для ўсіх галін горна-металургічнага і нафтагазавага комплексу, геалагічнай службы, прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва Расіі, краін блізкага і далёкага замежжа. У Горным універсітэце вядуцца інтэнсіўныя даследаванні па асноўных праблемах развіцця сыравіннай базы краіны, рацыянальнага прыродакарыстання, распрацоўкі прагрэсіўных энергазберагальных тэхналогій здабычы і перапрацоўкі карысных выкапняў.
 
[[Горны музей]] — захавальнік унікальных калекцый, у якім знаходзіцца больш за 200 тысяч экспанатаў, сабраных з усіх кантынентаў і больш чым з 80 краін свету. Кніжна-часопісны збор Галоўнай бібліятэкі ўніверсітэта налічвае каля паўтары мільёнаў выданняў, мае вялікае навукова-гістарычнае значэнне.
 
Горны ўніверсітэт мае вышэйшы дзяржаўны статус адукацыйнай сістэмы Расіі, з'яўляючыся асабліва каштоўным аб'ектам культурнай спадчыны народаў Расіі, узнагароджаны чатырма ўрадавымі ўзнагародамі.
 
== Структура ўніверсітэта ==
У структуру Санкт -Пецярбургскага дзяржаўнага горнага універсітэта ўваходзяць 9 факультэтаў, ваенная кафедра і 1 філіял — Кірышскі філіял:
 
* Механічны факультэт
* Геолагаразведачных факультэт
* Нафтагазавы факультэт
* Горны факультэт
* Энергетычны факультэт
* Эканамічны факультэт
* Хіміка-металургічны факультэт
* Будаўнічы факультэт
* Факультэт фундаментальных і гуманітарных дысцыплін
 
{{зноскі}}