Жыж: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Жыжаль''' (Жыж, Жыжа, Жыжак) - паводле звестак фалькларыстаў XIX ст. бог агню. Па працах П. Др...'
 
+ спасылкі
Радок 1:
'''Жыжаль''' (Жыж, Жыжа, Жыжак) - паводле звестак фалькларыстаў XIX ст. бог агню.
 
Па працах П. Драўлянскага (П. Шпiлеўскага), у Жыжаля верылi ў асноўным на тэрыторыi [[Менская губерня|Мiнскай губернi]]. Паводле ўяўленняў [[Беларусы|беларусаў]] Жыжаль жыве пад зямлёй i там выпускае з сябе агонь. Калi ён робiць гэта павольна, то зямля саграваецца, а калi хутка, то ўзнiкаюць на зямной паверхнi пажары, гінуць сенажаці і лясы, высушваюцца палi i агароды, ад чаго яны робяцца бясплоднымi.
 
Iснавалi выслоўi: «Жыж унадзiўся», г. зн. «сталi часта ўзнi каць засуха цi пажар»; «няўмычны, як Жыж» «неадчэпны, прылiп чывы, як Жыж»; «Жыжка села» абазначэнне лiшая, вогніка на вуснах. З iнфармацыi П. Драўлянскага можна зрабiць выснову, што Жыжаль - бог толькi падземнага i зямнога агню i не меў дачынення да агню сонечнага, нябеснага. Зрэшты, магло быць, што iмя гэтага персанажа мiфалогii было штучна створана прадстаўнiкамi мiфалагiчнай школы на аснове дзiцячай назвы агню «жыжа».
 
Узгадваецца сярод ворагаў [[Пярун|Пяруна]].
 
== Спасылкі ==