Розніца паміж версіямі "Вялікія князі літоўскія"

дапаўненне
(ілюстрацыя)
(дапаўненне)
 
[[Прывілей 1447]] г. і [[прывілей 1492]] г. юрыдычна абмежавалі ўладу вялікага князя літоўскага. Паводле іх ён не меў права самастойна вырашаць найбольш важныя пытанні знешняй і ўнутранай палітыкі. Нягледзячы на тое, што заканадаўчыя акты, у тым ліку [[Статут Вялікага княства Літоўскага 1588]] г., падкрэслівалі, што ўлада вялікага князя ад Бога, яго становішча было тыповым для абмежаванага феадальнага манарха, правы яго грунтаваліся на выбарнай аснове. Калі ў XIV ст. [[Рада Вялікага княства Літоўскага]] пры вялікім князе была толькі дарадчым органам, то пазней яе значэнне намнога павысілася, многія мерапрыемствы дзяржаўнага кіравання маглі быць здзейснены толькі з яе згоды. У адсутнасць вялікага князя рада фактычна была вышэйшым дзяржаўным органам і дзейнічала самастойна.
[[Image:Jogaila of Lithuania.Image from around 1475-1480.jpg|thumb|150 px|left|[[Ягайла]] — першы вялікі князь літоўскі і адначасова кароль польскі. <small>[[Фрэска]] [[1475]] — [[1480]] гг.</small>]]
Абмежаванне ўлады вялікага князя літоўскага прадугледжвалася заканадаўствам ВКЛ у форме клятвы і абяцання вялікім князем захоўваць пэўныя правы і прывілеі, а таксама ў форме прамой забароны. Напрыклад, вялікаму князю забаранялася пачынаць вайну або ўстанаўліваць падаткі на ваенныя патрэбы без дазволу на тое сойма, выдаваць законы, якія б пярэчылі Статуту ВКЛ, раздаваць духоўныя і свецкія пасады, тытулы і землі ВКЛ іншаземцам, у тым ліку польскай шляхце.
 
Пасля [[Крэўская унія|Крэўскай дынастычнай уніі]] [[1385]] г. з Польшчай 3 вялікія князі літоўскія станавіліся таксама каралямі польскімі: [[Ягайла]] (кароль польскі пад імём Уладзіслаў), яго сын [[Казімір IV Ягелончык|Казімір]] і ўнук [[Аляксандр Ягелончык|Аляксандр Казіміравіч]].
Пасля [[Люблінская унія 1569|Люблінскай уніі 1569]] г. вялікі князь ВКЛ адначасова быў каралём Польшчы, стаяў на чале агульнай дзяржавы — [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Вялікі князь, акрамя гэтага тытула, меў тытулы па назве земляў, якімі валодаў. Напрыклад, [[Жыгімонт III Ваза]] меў тытулы караля польскага, вялікага князя літоўскага, рускага, прускага, жамойцкага, мазавецкага, інфлянцкага, наследнага гаспадара і караля шведскага, гоцкага, вандальскага, вялікага княжыча фінляндскага і інш.
 
Пасля [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]] [[1569]] г. з Польшчай вялікі князь ВКЛ адначасова быў каралём Польшчы, стаяў на чале агульнай дзяржавы — [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]].
 
Пасля [[Люблінская унія 1569|Люблінскай уніі 1569]] г. вялікі князь ВКЛ адначасова быў каралём Польшчы, стаяў на чале агульнай дзяржавы — [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Вялікі князь, акрамя гэтага тытула, меў тытулы па назве земляў, якімі валодаў. Напрыклад, [[Жыгімонт III Ваза]] меў тытулы караля польскага, вялікага князя літоўскага, рускага, прускага, жамойцкага, мазавецкага, інфлянцкага, наследнага гаспадара і караля шведскага, гоцкага, вандальскага, вялікага княжыча фінляндскага і інш.
 
== Гаспадарскі тытул ==
Ананімны ўдзельнік