Рамуальд Сымонавіч Зянкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3920014 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям'і арандатара, бацькоўскі фальварак, верагодна, знаходзіўся недзе паміж [[Гарадскі пасёлак Свір|Свір'ю]] і [[Свянцяны|Свянцянамі]]. Пачатковую адукацыю атрымаў у Свірскай парафіяльнай школе (1818—1820). Скончыў Віленскую гімназію (1826) і літаратурнае аддзяленне [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта]] (1830), працаваў настаўнікам і выхавальнікам у прыватных школах. У 1844 г. атрымаў месца настаўніка Росенскай павятовай школы Ваўкавыскага пав.павета Гродзенскай губ.губерні, але неўзабаве з-за прагрэсуючай слепаты пакінуў працу. У пошуках работы Р. Зянкевіч апынуўся на Палессі, знайшоў прытулак у [[Лунін]]е Пінскага пав.павета, рэзідэнцыі князёў [[Друцкія-Любецкія|Друцкіх-Любецкіх]]. Князь [[Эдвін Геранімавіч Друцкі-Любецкі]] (1828—1901) дазволіў Р.Рамуальду Зянкевічу карыстацца сваёй бібліятэкай, архівам і кабінетам-музеем.
 
== ДзенайсцьДзейнасць ==
Р. Зянкевіч запісваў песні, казкі, паданні, легенды, абрады і звычаі. У 1847 г. ў часопісе [[Ю. Крашэўскі|Ю. Крашэўскага]] [[Athenaeum (1841)|«Athenaeum»]] («Атэнэум») надрукаваў нарыс «Народныя песні, сабраныя на Піншчыне і перакладзеныя Р. Зянкевічам» (''«Народные песни, собранные на Пинщине и переведённые Р. Зенкевичем»''), дзе разам з беларускім арыгіналам змяшчаў пераклад на польскую мову, што значна пашырала кола даследчыкаў беларускага фальклору і павышала вартасць яго працы. У зборніку «Народныя песні Піншчыны» (''«Piosenki gminne ludu Pińskiego»'', Коўна, 1851) змясціў беларускія песні, запісаныя над Пінай, Прыпяццю і Цной (звыш 200 песень), з дадаткам некалькіх песень з Валынскага Палесся, з Бугу, з ваколіц Любамля. Р. Зянкевіч — этнограф-аматар, але яго зборнік з'яўляецца першым зборам беларускіх песень, які, у адрозненне ад папярэдніх яму зборнікаў [[Я. Чачот]]а, мае навуковае значэнне. Змест зборніка ў 1868 г. быў перадрукаваны [[О. Кольберг]]ам у 52-м томе «Беларусь — Палессе» «Поўнага збору прац».