Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: вікіфікацыя
→‎Гісторыя: удакладненне
Радок 26:
Тэатр створаны з выпускнікоў [[Беларуская драматычная студыя|Беларускай драматычнай студыі]] ў [[Масква|Маскве]]. Першапачаткова рэпертуар тэатра складаўся з пастановак, падрыхтаваных у гэтай студыі. Першы спектакль — «У мінулы час» І. Бэна. Студыяй таксама былі падрыхтаваныя для тэатра спектаклі «Цар Максіміліян» у апрацоўцы А. Рэмізава і [[Мікалай Антонавіч Міцкевіч|М. А. Міцкевіча]], «Сон у летнюю ноч» [[Уільям Шэкспір|У. Шэкспіра]], «Эрат і Псіхея» [[Ежы Жулаўскі|Е. Жулаўскага]], «Вакханкі» [[Еўрыпід]]а. У канцы 1920-х гадоў у тэатры здзейснены пастаноўкі «Разліў» [[Барыс Андрэевіч Лаўранёў|Б. А. Лаўранёва]], «Першая конная» В. Вішнеўскага.
 
У 1930-я гады на сцэне тэатра побач з творамі сучаснай і рэвалюцыйнай тэматыкі, сярод якіх асабліва вылучаўся спектакль «Гібель эскадры» А. Карнейчука, ставіліся п'есы класічнай драматургіі — «Дзеці Ванюшына» С. Найдзёнава, «Мяшчане» [[Максім Горкі|М. Горкага]], «Лес» і «Беспасажніца» [[Аляксандр Мікалаевіч Астроўскі|А. Астроўскага]], «Лекар мімаволі» [[Мальер]]а, «Здані» [[Генрык Ібсен|Г. Ібсена]]. У гэтыя гады пачаўся зварот тэатра да беларускай драматургіі. Былі пастаўлены спектаклі «Модны шляхцюк» [[Карусь Каганец|К. Каганца]], «Ірынка» [[Кузьма Чорны|К. Чорнага]] і «Пагібель воўка» [[Эдуард Самуйлёнак|Э. Самуйлёнка]]. Плённым стала супрацоўніцтва тэатра з [[Янка Купала|Я. Купалам]] і [[Якуб Колас|Я. Коласам]]. Былі ажыццёўлены пастаноўкі «Вайна вайне» і «У пушчах Палесся» Я. Коласа; «[[Паўлінка|Паўлінкі]]» і «Прымакоў» Я. Купалы (творы Купалы разам з вадэвілем [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|В. Дуніна-Марцінкевіча]] склалі спектакль «Вечар беларускіх вадэвіляў»). Менавіта драматургія Я. Купалы і Я. Коласа ўпершыню далучыла акцёраў да спасціжэння на сцэне беларускага нацыянальнага характару. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны на сцэне тэатра быў пастаўлены «[[Несцерка, п'еса|Несцерка]]» [[ВасільВіталь Вольскі|В. Вольскага]], які на працягу ўсіх далейшых гадоў стаў своеасаблівым сімвалам тэатра.
 
У гады Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года тэатр працаваў ва [[Уральск]]у, а затым (1943—1944) — у [[Арэхава-Зуева]]. У кастрычніку 1944 года тэатр вярнуўся ў Віцебск.