Міжнародны музычны фестываль, прысвечаны Узеіру Гаджыбекаву: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Фестываль | Назва = Міжнародны Музычны фестываль, прысвечаны Узеіра Гаджыбека...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:36, 2 красавіка 2014

Міжнародны Музычны фестываль, прысвечаны Узеіра Гаджыбекава' (азерб.: Üzeyir Hacıbəyov – Beynəlxalq musiqi festivalı) — Праводзіцца ў верасні пачынаючы з 2009 года ў Азербайджане[1]. Музычныя мерапрыемствы праводзяцца ў некалькіх гарадах Азербайджана, аднак асноўныя мерапрыемствы праходзяць у Баку. Да гэтага пачынаючы з 1995 года, 18 верасня (дзень нараджэння Узеіра Гаджыбекава) у Азербайджане адзначаўся як дзень нацыянальнай музыкі. Пачынаючы з 2009 года, таксама было прынята рашэнне праводзіць міжнародны музычны фестываль прысвечаны творчасці вядомага азербайджанскага кампазітара Узеіра Гаджыбекава[2]. У працы фестывалю разам з азербайджанскімі музыкамі таксама прымаюць удзел музыканты з іншых краін свету. Акрамя канцэртаў таксама арганізуюцца спектаклі, пастаўленыя на аснове твораў Узеіра Гаджыбекава[3] і навуковыя канферэнцыі закліканыя вывучаць творчая спадчына Гаджыбекава. У ролі арганізатараў фестывалю выступае Міністэрства культуры і турызму Азербайджана, а таксама Фонд Гейдара Аліева.

Міжнародны Музычны фестываль, прысвечаны Узеіра Гаджыбекава
фота
Асноўная інфармацыя
Гады правядзення 2009 — цяперашні час
Краіна  Азербайджан
Горад Баку
Заснавальнікі Фонд Гейдара Аліева
Міністэрства культуры і турызму Азербайджана
Тэматыка Класічная музыка

Фестываль, як правіла, праводзіцца 10 дзён. Адкрываецца ў Азербайджанскім дзяржаўным акадэмічным тэатры оперы і балета. У фестывалі прымаюць удзел вядомыя дырыжоры, салісты, маладыя выканаўцы, аркестры (камерныя, сімфанічныя), музычныя калектывы як з Азербайджана, так і з-за мяжы.[4]

Мерапрыемствы праходзяць у розных музычных залах і ўстановах Азербайджана, у тым ліку Нацыянальным музеі мастацтваў, Дзяржаўнай філармоніі імя Мусліма Магамаева, таксама і ў рэгіёнах Азербайджана. .[5]

Зноскі

Спасылкі