Апанас Апанасавіч Фет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Радок 5:
Скончыў [[Маскоўскі ўніверсітэт]] (1844). З 1845 года на вайсковай службе, з 1858 года ў адстаўцы. Першы зборнік вершаў «Лірычны пантэон» (1840). Творчасць Фета — новы этап у рускай рамантычнай паэзіі. Яго вершы адметныя пранізлівым лірызмам у апісанні дакладных карцін прыроды і імкненняў душы. Яны вылучаюцца музычнасцю, меладычнасцю, разнастайнасцю рытмаў і гукаў: зборнікі «Вершы» (1850—1856, часткі 1-2). З 1860-х гадоў у паэзіі матывы трагізму, дысгармоніі і тугі: зборнікі «Вячэрнія агні» (выпуск 1-4, 1883-91). Аўтар рэалістычнай аповесці «Сям'я Гольц» (1870), цыклаў нарысаў, апавяданняў, навел «З вёскі» і «Запіскі вольнанаёмнай працы», кнігі «Мае ўспаміны» (частка 1-2, 1890), «Раннія гады майго жыцця» (апублікаваны ў 1893 годзе).
 
Пераклаў на [[руская мова|рускую мову]] антычных і ўсходніх аўтараў, а таксама [[Гётэ]] «Фауст», частка 1-2, 1882—1888), [[Генрых Гейнэ|Генрыха Гейнэ]], Байрана, [[П'ер Жан Беранжэ|П.Беранжэ]], [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]], [[Шэкспір]]а, кнігі [[Артур Шапенгаўэр|Артура Шапенгаўэра]] «Свет як воля і ўяўленне» (1881).
 
Шматлікія яго вершы пакладзены на музыку А.Арэнскім, М.Балакіравам, А.Гурылёвым, С.Рахманінавым, М.Рымскім-Корсакавым, П.Чайкоўскім.
 
На [[беларуская мова|беларускую мову]] творы Фета перакладалі [[Васіль Жуковіч]], [[Юрась Свірка]], У.Данілаў і П.Макарэвіч.
 
== Літаратура ==
* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі - Хвіліна / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 576 с.: іл.