Розніца паміж версіямі "Уганда"

3 271 байт дададзены ,  6 гадоў таму
дапаўненне
др (Bot: Migrating 175 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1036 (translate me))
(дапаўненне)
|Заўвагі =
}}
'''Уга́нда''' ({{lang-en|Uganda}}) — краіна ва [[Усходняя Афрыка|Усходняй Афрыцы]]. На поўначы мяжуе з [[Судан]]ам, на ўсходзе — з [[Кенія]]й, на поўдні — з [[Танзанія]]й і [[Руанда]]й, на захадзе — з [[Дэмакратычная Рэспубліка Конга|Дэмакратычнай Рэспублікай Конга]]. Непасрэднага выхадуВыхаду да акіяну не мае. Дзяржаўная мова - англійская; выкарыстоўваюцца суахілі, луганда. Сталіца — [[Горад Кампала|Кампала]]. Нацыянальнае свята - Дзень незалежнасці (9 кастрычніка)
 
== Дзяржаўны лад ==
Сталіца — [[Горад Кампала|Кампала]].
Уганда — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1995 года. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на 5 гадоў. Заканадаўчую ўладу ажыццяўляе — Нацыянальны сход (276 дэпутатаў; 214 — выбіраюцца ўсеагульным прамым галасаваннем, 62 — калегіяй выбаршчыкаў). Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад, які ўзначальвае прэзідэнт.
 
== Геаграфія Уганды ==
 
{{main|Геаграфія Уганды}}
Уганда размешчана ў межах Усходне-Афрыканскага пласкагор'я. На поўначы пашыраны плоскія раўніны (вышынёй да 1000—1500 м) з астанцовымі гарамі, на поўдні — спадзіста-хвалевы рэльеф. На захадзе — глыбокая тэктанічная даліна, або грабен (заходняе адгалінаванне Усходне-Афрыканскай рыфтавай сістэмы), занятая азёрамі Мабуту-Сесе-Сека і Эдуард, паміж якімі ўзвышаецца горны масіў Рувензоры (вышынёй да 5109 м, [[Пік Маргерыта]]), на паўднёвым захадзе — вулканы групы Вірунга, на ўсходзе — вулкан Элган (вышынёй да 4322 м). Карысныя выкапні: медныя, кобальтавыя, вальфрамавыя, жалезныя, калумбіта-танталавыя руды, апатыты, золата, берылы, сера, вапнякі. Клімат субэкватарыяльны мусонны. Сярэднія месячныя тэмпературы ад 18 да 25 °C. Ападкаў ад 750 да 1500 мм і больш за год. Рэкі належаць да басейна ракі Ніл. Буйныя азёры: Вікторыя, Мабуту-Сесе-Сека, К'ёга, Эдуард. Глебы чырвоныя фералітавыя, у засушлівых раёнах чырвона-бурыя ажалезненыя. Пераважаюць другасныя высакатраўныя саванны, ёсць масівы лістападна-вечназялёных лясоў (пад лесам 28 % тэрыторыі). Характэрна вышынная пояснасць ландшафтаў. У складзе фаўны антылопы, жырафы, гіены, леапарды, малпы, трапляюцца сланы, ільвы, насарогі. Нацыянальныя паркі: Рувензоры, Кабарэга, Кідэпа; некалькі фаўністычных рэзерватаў.
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Ідзі Амін]]
* [[Пік Маргерыта]]
 
== Літаратура ==
* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі - Хвіліна / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 576 с.: іл.
{{Commons|Category:Uganda}}
{{краіна ў тэмах
52 992

праўкі