Розніца паміж версіямі "Уганда"

100 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
== Геаграфія Уганды ==
{{main|Геаграфія Уганды}}
[[Файл:Ruwenpflanzen.jpg|thumb|left|Унікальны краявід [[Рувензоры]]]]
Уганда размешчана ў межах Усходне-Афрыканскага пласкагор'я. На поўначы пашыраны плоскія раўніны (вышынёй да 1000—1500 м) з астанцовымі гарамі, на поўдні — спадзіста-хвалевы рэльеф. На захадзе — глыбокая тэктанічная даліна, або грабен (заходняе адгалінаванне Усходне-Афрыканскай рыфтавай сістэмы), занятая азёрамі Мабуту-Сесе-Сека і Эдуард, паміж якімі ўзвышаецца горны масіў Рувензоры (вышынёй да 5109 м, [[Пік Маргерыта]]), на паўднёвым захадзе — вулканы групы Вірунга, на ўсходзе — вулкан Элган (вышынёй да 4322 м). Карысныя выкапні: медныя, кобальтавыя, вальфрамавыя, жалезныя, калумбіта-танталавыя руды, апатыты, золата, берылы, сера, вапнякі. Клімат субэкватарыяльны мусонны. Сярэднія месячныя тэмпературы ад 18 да 25 °C. Ападкаў ад 750 да 1500 мм і больш за год. Рэкі належаць да басейна ракі Ніл. Буйныя азёры: Вікторыя, Мабуту-Сесе-Сека, К'ёга, Эдуард. Глебы чырвоныя фералітавыя, у засушлівых раёнах чырвона-бурыя ажалезненыя. Пераважаюць другасныя высакатраўныя саванны, ёсць масівы лістападна-вечназялёных лясоў (пад лесам 28 % тэрыторыі). Характэрна вышынная пояснасць ландшафтаў. У складзе фаўны антылопы, жырафы, гіены, леапарды, малпы, трапляюцца сланы, ільвы, насарогі. Нацыянальныя паркі: Рувензоры, Кабарэга, Кідэпа; некалькі фаўністычных рэзерватаў.
 
== Гл. таксама ==
* [[Ідзі Амін]]
52 995

правак