Розніца паміж версіямі "Вінцэнт ван Гог"

25 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
(дапаўненне)
У [[1878]]—[[1880]] гадах, жадаючы дапамагаць бедным і праводзіць місіянерскую дзейнасць, Вінцэнт ван Гог становіцца пратэстанскім [[казнадзей|казнадзеем]] (абвяшчальнікам навукі), працягваючы сямейныя традыцыі. Ён вучыцца тэалогіі, але навучанне для яго было вельмі цяжкім. За дапамогу бедным [[шахцёр]]ам у [[Бельгія|бельгійскім]] [[вугальны басейн|вугальным басейне]] ў [[Борынаж]] за кошт маёмасці пратэстанскай супольнасці ў [[1880]] годзе яго звольнілі.
 
=== Рашэнне стаць мастаком ЛАЛ ЗАТРАЛИЛ) ===
 
Ван Гог выязжае ў [[Брусель]], дзе вырашае стаць мастаком. У [[1881]] годзе з-за далейшых фінансавых праблем вяртаецца да бацькоў у [[Этэн]]. Там ён стварае першыя карціны, якія пазней стануць шырока вядомымі (напрыкл. «[[Сейбіт, карціна Ван Гога|Сейбіт]]»). У гэты час закахаўся ў сваю стрыечную сястру Кі Вос з дома Стрыкер, муж якой памёр. Нягледзячы на тое, што яна адмаўляе яго заляцанні, Вінцэнт выязжае за ёй у Амстэрдам. Паводзіны ван Гога выклікаюць частыя канфлікты. Пасля сваркі наконт будучых планаў, зрывае кантакты з бацькам і пераезжае ў Гаагу. Там вучыцца маляванню ў Антона Mauve. У 1882 годзе закахаўся ў Сіен Горнік з т. зв. вулічных жанчын, якая становіцца яго мадэллю і сяброўкай па жыцці. Ціск і абурэнне з боку сям'і выклікаюць у ван Гога нарастаючую дэпрэсію. У гэтым самым годзе з'яўляюцца першыя карціны напісаныя маслам.
Ананімны ўдзельнік