Леанарда да Вінчы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 34:
[[Файл:Vinci casa Leonardo.jpg|thumb|left|250px|Дом, у якім жыў Леанарда ў дзяцінстве.]]
 
Леанарда да Вінчы нарадзіўся ў паселішчы Анкіяна блізу невялікага гарадка {{нп3|Горад Вінчы|Вінчы|ru|Винчи (город)}}, недалёка ад [[Горад Фларэнцыя|Фларэнцыі]] ў «тры гадзіны ночы», што значыць у 22:30 па сучаснаму адліку часу. Характэрны запіс у дзённіку дзеда Леанарда, Антоніа да Вінчы (1372—1468) (даслоўны пераклад): «У суботу, у тры гадзіны ночы 15 красавіка нарадзіўся мой унук, сын майго сына П'ероера. Хлопчыка назвалі Леанарда. Яго хрысціў бацька П'ероера ды Барталамеа». Яго бацькамі былі 25-гадовы натарыус П'ероера (1427—1504) і яго каханая, сялянка Кацярына. Першыя гады жыцця Леанарда правёў разам з маці. Яго бацька неўзабаве ажаніўся на багатай і шляхетнай дзяўчыне, але гэты шлюб апынуўся бяздзетным, і П'ероера забраў свайго трохгадовага сына на выхаванне. Разлучаны з маці Леанарда ўсё жыццё спрабаваў узнавіць яе вобраз у сваіх шэдэўрах. Жыў ён у гэты час у дзеда.
У Італіі таго часу да незаконнанароджаных дзяцей ставіліся амаль як да законных нашчадкаў. Многія ўплывовыя людзі горада [[Горад Вінчы|Вінчы]] прынялі ўдзел у далейшым лёсе Леанарда.
 
Калі Леанарда было 13 гадоў, яго мачыха памерла пры родах. Бацька ажаніўся паўторна — і зноў неўзабаве застаўся ўдаўцом. Ён пражыў 77 гадоў, быў чатыры разы жанаты і меў 12 дзяцей. Бацька спрабаваў далучыць Леанарда да сямейнай прафесіі, але беспаспяхова: сын не цікавіўся законамі грамадства.
 
Леанарда не меў [[прозвішча]] ў сучасным сэнсе; «Да Вінчы» азначае проста ''«(родам) з мястэчка Вінчы»''. Поўнае яго імя — {{lang-it|Leonardo di ser Piero da Vinci}}, гэта значыць «Леанарда, сын спадара П'ероера з Вінчы».
 
=== Легенда аб шчыце Медузы ===
У сваіх «[[Жыццяпіс найбольш знакамітых жывапісцаў, разьбяроў і дойлідаў|Жыццяпісе найбольш знакамітых жывапісцаў, разьбяроў і дойлідаў]]» [[Джорджа Вазары|Вазары]] распавядае, што неяк адзін знаёмы селянін папрасіў бацьку Леанарда знайсці мастака, каб той распісаў круглы драўляны шчыт. Сер П'ероера аддаў шчыт свайму сыну. Леанарда вырашыў адлюстраваць галаву [[гаргоны]] [[Гаргона Медуза|Медузы]], а каб малюнак пачвары вырабляў на гледачоў належнае ўражанне, ён выкарыстаў у якасці натуры яшчарак, змей, конікаў, гусеніц, нетапыроў і «іншых стварэнняў» «з мноства якіх, спалучаючы іх па-рознаму, ён стварыў пачвару вельмі агідную і страшную, якая атручвала сваім дыханнем і запальвала паветра». Вынік перасягнуў яго чаканні: калі Леанарда паказаў скончаную працу бацьку, той спалохаўся. Сын сказаў яму: «Гэты твор служыць таму, дзеля чаго ён зроблены. Тады вазьмiце і аддайце яго, бо такое дзеянне, якое чакаецца ад твораў мастацтва». Сер П'ероера не аддаў працу Леанарда селяніну: той атрымаў іншы шчыт, набыты ў старызніка. Шчыт жа Медузы бацька Леанарда прадаў у [[Горад Фларэнцыя|Фларэнцыі]], выбавіўшы за яго сто дукатаў<ref>[http://www.smr.ru/centre/win/artists/leonardo/biogr_leon.htm Джорджо Вазари. Жизнеописание Леонардо да Винчи, флорентийского живописца и скульптора] {{ref-ru}}</ref>. Паводле падання, гэты шчыт перайшоў да сям'і [[Род Медычы|Медычы]], а калі ён быў згублены, паўнаўладных гаспадароў Фларэнцыі выгнаў з горада паўсталы народ. Праз шмат гадоў кардынал дэль Монтэ замовіў карціну з выявай Медузы Гаргоны [[Караваджа]]. Новы талісман быў паднесены [[Фердынанда I Медычы]] ў гонар жаніцьбы яго сына<ref>А. Махов. Караваджо. — М.: Молодая гвардия. (ЖЗЛ). 2009. с. 126—127 ISBN 978-5-235-03196-8</ref>.
 
Пазней Леанарда стаў вучнем вядомага мастака [[Андрэа дэль Верок'ё]], працаваў у яго майстэрні. У 1472 уступіў у гільдыю мастакоў. Як мастак стаў вядомы ў 1470-я гады (карціны «Дабравешчанне», «Мадонна Бенуа» і інш.). Вакол Леанарда да Вінчы ў [[Мілан]]е склалася група вучняў і паслядоўнікаў (г.зв. Ламбардская школа). Але ў 1500 ён вымушаны быў пакінуць Мілан, працаваў у [[Горад Фларэнцыя|Фларэнцыі]], [[Горад Мантуя|Мантуі]], [[Горад Венецыя|Венецыі]], [[Рым]]е, [[Францыя|Францыі]].