Лявонцій Карповіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Цёзкі|Карповіч}}
[[Выява:Smotritsky Karpovitch.jpg|thumb|right|200px|Пахвала Сматрыцкага Карповічу]]
'''Лявонцій КАРПОВІЧ''' ({{ДН|8|4|1580}}, [[Пінскі павет]] — {{ДС|24|9|1620}}, [[горад Вільня|Вільня]]) — [[ВКЛ|вялікалітоўскі]] [[Праваслаўе|праваслаўны]] рэлігійны дзеяч. выбітны царкоўна-грамадскі дзеяч пачатку [[XVII стагоддзе|XVII стагоддзя]], які ўзначальваў [[Канфесійная гісторыя Беларусі|антыўніяцкае супрацьстаянне]] ў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]]; публіцыст і багаслоў. Стваральнік і першы архімандрыт Віленскага брацкага праваслаўнага манастыра Святога Духа; кіраўнік брацкай друкарні, рэфарматар і рэктар брацкай школы<ref name=1s>{{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак = Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI-XVIII стст.|арыгінал = |спасылка = |адказны = [[НАН Беларусі]], Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад., прадм. і камент. А. У. Бразгунова|выданне = |месца = Мінск|выдавецтва = Беларуская навука |год = 2011
'''Лявонцій КАРПОВІЧ''' ({{ДН|8|4|1580}}, [[Пінскі павет]] — {{ДС|24|9|1620}}, [[горад Вільня|Вільня]]) — [[ВКЛ|вялікалітоўскі]] [[Праваслаўе|праваслаўны]] рэлігійны дзеяч.
|том = |старонкі = 14—15|старонак = 901|серыя = Помнікі даўняга пісьменства Беларусі|isbn = 978-985-08-1291-9|тыраж = 400}}</ref>. Адзін з першых у Беларусі прадстаўнікоў сістэматычнай тэалогіі<ref name=1s/>.
 
Архімандрыт Леанід (Кавелін) ў канцы [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]] засведчыў шанаванне Лявонція ў асобных епархіях<ref>[http://www.krotov.info/libr_min/11_k/av/elin_05.htm Святые Западной России] {{ref-ru}}</ref>. У канцы 1940-х кананізаваны [[Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква|Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквой]]<ref name=kefalia/>. У [[2011]] г. праваслаўнага багаслова кананізаваў [[Беларуская Праваслаўная Царква|Беларускі экзархат]]<ref>[http://www.church.by/resource/Dir0301/Dir0302/2011/Page3473.html 4 апреля 2011 г. в столичном Доме милосердия прихода Всех Святых г. Минска под председательством Митрополита Минского и Слуцкого, Патриаршего Экзарха всея Беларуси Филарета состоялось заседание Святого Синода Белорусской Православной Церкви] {{ref-ru}}</ref>.
== Біяграфічныя звесткі ==
З шляхецкай сям'і. Вучыўся ў [[Астрожская школа|Астрожскай школе]] на [[Валынь|Валыні]]. Жыў у Вільні (1609—1620). Рэдактар і карэктар [[Праваслаўныя брацтвы|брацкай]] друкарні, потым [[архімандрыт]] [[манастыр]]а ў Вільні. Ведаў некалькі моў, перакладаў і пісаў уласныя творы. За друк «[[Фрынас]]а» [[М. Сматрыцкі|М. Сматрыцкага]] на два гады трапіў у турму.
 
== Біяграфія ==
Палемічны твор «Казанье двое. Одно на преображеніе господа нашего Ісуса Христа. Другое на успеніе… богородицы и присное девы Маріи» (Еўе, 1615), і іншыя.
Паходзіў з Карповічаў Кіеўскіх, шляхцічаў, якім у ХV стагоддзі за верную службу князі аддалі ў валоданне востраў Асоў на Піншчыне<ref name=kefalia>{{Спасылка | аўтар = | прозвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | год = 9 красавіка 2010| url = http://baocinfo.blogspot.com/2010/04/430.html| копія = | загаловак = СЁНЬНЯ 430 ГАДОЎ ЗЬ ДНЯ НАРАДЖЭНЬНЯ АРХІМАНДРЫТА ВІЛЕНСКАГА СЬВЯТА–ДУХАЎСКАГА МАНАСТЫРА – ЗВЫШГОДНАГА ЛЯВОНЦІЯ (КАРПОВІЧА) | фармат = | назва праекту = | выдавецтва = Беларуская аўтакефалія| дата = 11 жніўня 2012 | мова = | каментар = }}</ref>. Нарадзіўся ў сям'і святара. Быў, відаць, малодшым сынам Міхаіла Фёдаравіча Карповіча, пратапопа пінскай замкавай царквы Св. Дзімітрыя. Дакладна невядома, дзе навучаўся. Паводле Л. В. Ляўшуна, найверагодна, што спачатку — у школе пры Пінскім Лешчанскім манастыры, а потым — у школе Віленскага праваслаўнага брацтва пры Свята-Траецкай царкве<ref name=bellit>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 565—571</ref>. Малады Лонгін у канцы ХVІ стагоддзя прыехаў з Піншчыны да свайго сваяка Яна Карповіча, правадзейнага член віленскага праваслаўнага Брацтва; апякун аддаў хлопчыка ў Братэрскую школу і па меры сіл дапамагаў яму<ref name=kefalia/>. Зрэшты, некаторыя даследчыкі пазначаюць месцам навучання [[Астрожская акадэмія|Астрожскую акадэмію]]<ref>[http://spadchyna.net/index.php?option=com_content&view=article&id=812:2009-11-14-16-19-49&catid=36:2009-10-27-12-02-55&Itemid=467 Карповіч Лявонцій] // Спадчына</ref><ref name=arch>{{Спасылка | аўтар = | прозвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | год = | url = http://www.church.by/resource/Dir0176/Dir0200/Page0787.html| копія = | загаловак = Лявонцій Карповіч, архімандрыт Віленскага Свята-Духава манастыра| фармат = | назва праекту = | выдавецтва = | дата = 11 жніўня 2012 | мова = | каментар = }}</ref>.
 
Уступіў у Віленскае праваслаўнае брацтва. Прымаў непасрэдны ўдзел у будаўніцтве новага брацкага [[Царква Святога Духа, Вільнюс|храма Святога Духа]], які ўзводзіўся на прыватным грунце князёў [[Валовічы|Валовічаў]] ля [[Вострая брама|Вострай брамы]]. Па даручэнні брацтва займаў пасад «строителя церковного албо вытрикуша». У 1590-я працаваў у брацкай друкарні пад кіраўніцтвам [[Стафан Зізаній|С. Зізанія]], выдаваў кнігі на карысць праваслаўнага жыхарства Літвы. Дасягнуўшы паўналецця (каля 1598), быў прызначаны «слугой і пісарам» брацкім, выконваў пасольска-дэпутацкія даручэнні брацтва на соймах, узначаліў брацкую друкарню, замяніўшы на гэтай пасадзе С. Зізанія (стаў карэктарам і галоўным тыпографам, які адказваў за адбор матэрыялаў для друку). Разам з тым служыў панамаром і шпітальным дазорцам, выкладаў у брацкай школе<ref name=bellit/>.
На смерць Карповіча быў выпушчаны вядомы помнік старабеларускай літаратуры, «[[Лямант на смерць Лявонція Карповіча|Лямент… (на смерць Лявонція Карповіча)]]» ([[1620]]).
 
У студзені [[1609]] выехаў адным з брацкіх паслоў на Варшаўскі сойм. Паводле Л. Ляўшуна, неўзабаве пасля гэтай паездкі, на працягу другой паловы 1609 — пачатку 1610 прыняў манаскі пострыг з імем Лявонта (Лявонція)<ref name=churchby>{{Спасылка | аўтар = Свят. Сяргей Гардун| прозвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | год = 03.01.2010| url = http://churchby.info/bel/429/| копія = | загаловак = Жыццяпіс Лявонція (Карповіча), Віленскага архімандрыта| фармат = | назва праекту = | выдавецтва = churchby.info| дата = 11 жніўня 2012 | мова = | каментар = }}</ref><ref name=kefalia/>, пасля рукапаклаўся ў святары Свята-Духавай царквы, а праз некаторы час узвёўся ў сан архімандрыта і зрабіўся, такім парадкам, паўнамоцным кіраўніком новага брацкага манастыра<ref name=bellit/>.
 
[[6 мая]] [[1610]] за выданне супрацьуніяцкага твора [[Мялецій Сматрыцкі|М. Сматрыцкага]] «Фрынас» («Трэнас») кароль [[Жыгімонт III Ваза]], між іншага, загадаў «карэктара Логвіна Карповіча» затрымаць у ратушы ці ў якой турме да асобага каралеўскага распараджэння. Зрэшты, арх. Лявонцій быў арыштаваны раней за каралеўскі загад: у Вялікую Суботу [[7 красавіка]] [[1610]] годзe ў брацкай друкарні адбыўся вобыск<ref name=churchby/>, пры якім схапілі «главного типографа братского, слугу и писаря Лонгина Карповича»<ref name=bellit/>. Нягледзячы на ўзычаныя пінскаю шляхтаю каралю сведчанні, што Карповіч як чалавек шляхецкага паходжання, не можа быць зняволены, архімандрыт не быў адпушчаны<ref name=arch/>. Адбываў турэмнае зняволенне на працягу двух гадоў<ref name=arch/>. Як сведчыць М. Сматрыцкі, арх. Лявонцій «был насмеван для веры православной, лжен, безчещен, шарпан от суду до суду, з турмы до турмы», так што яму «срогим а окрутным темничным вязнем мордованому на кожны день… бедне умирати приходило»<ref name=bellit/>. Паводле некаторых звестак, прымушаўся зрачыся праваслаўя і перайсці ва унію<ref name=churchby/>. М. Сматрыцкі сведчыў, што вязень «праўды евангельскай аніяк не здрадзіў» і быў «цвярдзей за дыямент»<ref name=kefalia/>. Пасля двухгадовых здзекванняў і катаванняў быў адпушчаны пасля Вялікдня 1612 года<ref name=kefalia/>, імаверна, пры хадайніцтве буйных магнатаў: Валовічаў, Карэцкіх, Агінскіх і інш<ref name=bellit/>.
 
Паводле некаторых звестак, прыняў манаскі постырг толькі пасля адбывання зняволення<ref name=churchby/>. Пасля вызвалення з турмы арх. Лявонцій робіцца таксама і рэктарам брацкай школы. Пад яго кіраўніцтвам у [[1613]]—[[1617]] гг. узводзіцца новы мураваны школьны будынак, а сама школа рэфармуецца: у ёй ствараюцца пяць асобных класаў. Архімандрыт усталяваў у манастыры кінавійны (агульнажыццёвы) чын адпаведна статуту Св. Васілія Вялікага, для чаго склаў і выдаў «Кінавіён» ([[1618]]). Пры Л. Карповічу Віленскае Свята-Духава праваслаўнае брацтва і яго манастыр сталі асновай цэлай сеткі праваслаўных брацтваў і манастыроў, брацкая друкарня зрабілася буйным выдавецкім цэнтрам праваслаўных, а школа — вядомай навучальнай установай. Паводле сведчанняў сучаснікаў, «церковь… Виленскую, в побожности овоцы почасти зазяблую… зрядил, благодатию Христовою, способну и выдал урожайну и плодовиту», «през проклятое отступство ўпалую Церкви нашея Руской святыню щасливе поднести зезволил»<ref name=bellit/>.
 
З брацкай друкарні выходзяць наступныя манастырскія выданні, якія друкаваліся напераменку ў [[Еўе|Еўі]] і ў Вільні: Гадзінаслоў (Еўе, 1612 г.), Анфалогіён, або абраныя малітвы (Еўе, 1613 г.), Малітвы паўсядзённыя (Еўе, 1615 г.), Евангелле настаўніцкае (Еўе, 1616 г.), Малітоўнік (Вільня, 1617 г.), Служэбнік (Вільня, 1617 г.), Кінавіён (Еўе, 1618 г.), Трэбнік (Вільня, 1618 г.), Чытанка славянскай мовы (Еўе, 1618 г.), «„Граматыка славенская“ Мялеція Сматрыцкага» (Еўе, 1619 г.)<ref name=kefalia/>.
 
У [[1613]] пасля смерці мітрапаліта [[Іпацій Пацей|І. Пацея]], арх. Лявонцій выбіраецца праваслаўнымі Вялікага Княства Літоўскага епіскапам-«намінантам» Уладзімірскім і Брэсцкім (афіцыйная хіратонія не магла адбыццца праз забарону караля Рэчы Паспалітай Праваслаўнай царкве мець зносіны з Канстанцінопальскім патрыярхам)<ref name=bellit/>. У адказ на выстаўленне арх. Лявонція, у [[1614]] пінскі ўніяцкі епіскап Паісі Сухоўскі і [[Іасафат Кунцэвіч]], што наведалі ўжо ўніяцкі Свята-Траецкі манастыр, ледзь не забілі арх. Лявонція, кідаючы ў яго цаглінамі<ref name=bellit/>. Аправіўшыся, Л. Карповіч працягнуў сваё служэнне: увосень [[1615]] падрыхтаваў да друку прамоўленыя ім нядаўна казані — «На Ператварэнне Гасподне» і «На Успенне Найсвятой Багародзіцы».
 
У [[1620]] годзе Вялікае Княства Літоўскае наведаў Іерусалімскі патрыярх Феафан, які меўся рукаўскласці для Праваслаўнай Царквы мітрапаліта і чатырох епіскапаў. Аднак, хвароба не дазваляе Лявонцію паехаць у [[Кіеў]] на епіскапскую хіратонію.
 
[[Выява:Lament Karpovič.jpg|thumb|180px|Тытульны аркуш «Ляманта на смерць Л. Карповіча» (Вільня, 1620)]]
 
Памёр 24 верасня (4 кастрычніка паводле н. ст.) 1620 года. Яго астанкі былі пакладзена ў Свята-Духавай царкве, а пасля пабудовы мураванага храма перанесены туды. Архіепіскап Мялецій (Сматрыцкі) здейсніў адпяванне прападобнага Лявонція 2 лістапада 1620 г<ref name=churchby/>.
 
Лявонцій лічыўся адукаваным чалавекам, валодаў некалькімі мовамі: польскай, грэчаскай, латынню, царкоўнаславянскай, [[старабеларуская мова|рускай]]. Ён пакінуў значную літаратурную спадчыну — казані на [[Перамяненне Панскае|Ператварэнне]], [[Успенне]], у нядзелю перад [[Божае Нараджэнне|Ражством]], пасланні на Афон і ў [[Львоў]], надгробнае слова Васілію Галіцыну, прадмовы да прац манаха Фікарыя і Яна Залатавуста.
 
У [[1620]] годзе на смерць Лявонція, па ўсёй верагоднасці [[Мялецій Сматрыцкі|Мялеціем Сматрыцкім]], быў складзены найбуйнейшы паэтычны твор, напісаны ў Вялікім Княстве Літоўскім на [[старабеларуская мова|старабеларускай мове]] — «[[Лямант на смерць Лявонція Карповіча]]» ({{lang-sla|Лямент у света убогих на жалосное преставление святобливого а в обои добродетели богатого мужа, в бозе велебного господина отца Леонтиа Карповича}})<ref name=1s/>.
 
У першыя дзесяцігоддзі пасля скону Л. Карповіч ушаноўваўся ў Вялікім Княстве Літоўскім як святы, пра што сведчаць згадкі ў «Палінодыі» Захарыя Капысценскага ([[1621]]), у «Дыярыушы» [[Афанасій Філіповіч|Афанасія Філіповіча]] ([[1648]]). Аднак дакументальных сведчанняў афіцыйнай кананізацыі не захавалася, як не захаваліся ні жыціе арх. Лявонція, ні службы яму, ні абраза, хоць гэты апошні відавочна быў створаны<ref name=bellit/>. Пазней склаліся неспрыяльныя акалічнасці для шанавання архімандрыта Лявонція<ref name=churchby/> і ўжо к канцу XVII ст., імя архімандрыта было забыта<ref name=bellit/>.
 
== Кананізацыя ==
Радок 23 ⟶ 46:
[[Катэгорыя:Праваслаўныя святыя]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі ВКЛ]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1580 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Вільні]]
[[Катэгорыя:Праваслаўныя святыя]]
[[Катэгорыя:Постаці вялікалітоўскага багаслоўя]]
[[Катэгорыя:Публіцысты Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Праваслаўныя дзеячы Рэчы Паспалітай]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікага Княства Літоўскага]]