Лямант на смерць Лявона Карповіча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:Lament Karpovič.jpg|міні|Тытульны аркуш]]
'''«Лямант на смерць Лявона Карповіча»''', ''Лямент у света убогих на жалосное преставление святобливого... отца Леонтия Карповича'' — твор беларускай літаратуры [[17 стагоддзе|XVII ст.]], паэма, напісаная невядомым аўтарам і апублікаваная Віленскай брацкай друкарняй у канцы [[1620]] г. Прысвечана памяці царкоўна-рэлігійнага дзеяча і пісьменніка-палеміста эпохі [[Контррэфармацыя|контррэфармацыі]] Лявонція Карповіча. Складаецца з «ляманту»-плачу па нябожчыку і маналога-суцяшэння ад імя Лявонція праваслаўнаму насельніцтву [[Вільня|Вільні]], дзе ён жыў і працаваў. Твор элегічна-панегірычны. Аплакванне смерці Лявонція перарастае ў паэме на ўслаўленне яго як чалавека высокіх маральных якасцей, дзейнага, мужнага і самаахвярнага змагара за веру сваіх продкаў. Аўтар падае вобраз галоўнага героя ў духу жыційнай літаратуры і ўзнімае яго да ўзроўню ідэальнага хрысціянскага святога. Заключная частка «Ляманту» мае выразны публіцыстычна-дыдактычны характар: паэт ад імя нябожчыка заклікае жыць сумленна і высакародна, свята берагчы нацыянальна-рэлігійныя традыцыі свайго народа. Паводле агульнай накіраванасці паэма была вельмі надзённай, сугучнай часу — перыяду цяжкай барацьбы беларускага народа з феадальна-каталіцкай рэакцыяй, што набліжае яе да твораў палемічнай літаратуры. Твор вызначаецца глыбокай эмацыянальнасцю і пранікнённым лірызмам, яркай, паэтычнай-вобразнай мовай. Яму ўласцівы некаторыя рысы [[барока]]: кантрастнасць (спалучэнне ўзвышанага і будзённага, кніжнага стылю з жывой беларускай мовай), вобразы антычнай і біблейскай міфалогіі, тыпова барочныя эпітэты, метафары і параўнанні. Напісана 13-складовым сілабічным вершам з выразнай тэндэнцыяй да танізацыі, якая выяўляецца ў прыкметнай харэічнай яго аснове.