Барбара Іванаўна Вержбаловіч: Розніца паміж версіямі

няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: ''''Барбара Іванаўна ВЕРЖБАЛОВІЧ''' (Вербіч; {{ДН|||1901}} — {{ДН|8|1|1967}}) — беларуская спявачка (мец...')
 
Няма тлумачэння праўкі
'''Барбара Іванаўна ВЕРЖБАЛОВІЧ''' (Вербіч; {{ДН|||1901}} — {{ДНДС|8|1|1967}}) — беларуская спявачка (мецца-сапрана).
 
Скончыла Беларускі музычны тэхнікум (1933), Беларускую кансерваторыю (1938). У канцы 1930 — пач. 1940-х г. салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, стварыла вобразы ў нацыянальных спектаклях «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага (Матка), «[[Кветка шчасця]]» А. Туранкова (Ведзьма), а таксама ў класічных операх. У час нацысцкай акупацыі Беларусі жыла ў Мінску, выступала як эстрадная спявачка, у 1943 выканала партыю Свацці ў оперы «Лясное возера» М. Шчаглова-Куліковіча. 3 чэрвеня 1944 у эміграцыі ў Германіі, працавала ў тэатральнай групе «Жыве Беларусь» (пазней назывыалася Беларускі тэатр эстрады). 3 1950 у [[ЗША]], канцэртная спявачка, адна з актывістак і кіраўнікоў беларускага жаночага руху ў ЗША. Пазней у [[Мюнхен]]е, з 1954 працавала сакратаром, дыктарам у беларускай рэдакцыі радыё «Свабода», запісала некалькі грампласцінак.
Ананімны ўдзельнік