Барбара Іванаўна Вержбаловіч: Розніца паміж версіямі

няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
'''Барбара Іванаўна ВЕРЖБАЛОВІЧ''' (Вербіч; {{ДН|||1901}} — {{ДС|8|1|1967}}) — беларуская спявачка (мецца-сапрана).
 
Скончыла Беларускі музычны тэхнікум (1933), [[Беларуская кансерваторыя|Беларускую кансерваторыю]] (1938). У канцы 1930 — пач. 1940-х г. салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, стварыла вобразы ў нацыянальных спектаклях «[[Міхась Падгорны]]» Я. Цікоцкага (Матка), «[[Кветка шчасця]]» А. Туранкова (Ведзьма), а таксама ў класічных операх. У час нацысцкай акупацыі Беларусі жыла ў Мінску, выступала як эстрадная спявачка, у 1943 выканала партыю Свацці ў оперы «Лясное возера» М. Шчаглова-Куліковіча. 3 чэрвеня 1944 у эміграцыі ў Германіі, працавала ў тэатральнай групе «Жыве Беларусь» (пазней назывыалася Беларускі тэатр эстрады). 3 1950 у [[ЗША]], канцэртная спявачка, адна з актывістак і кіраўнікоў беларускага жаночага руху ў ЗША. Пазней у [[Мюнхен]]е, з 1954 працавала сакратаром, дыктарам у [[Беларуская служба Радыё «Свабода» |беларускай рэдакцыі радыё «Свабода»]], запісала некалькі грампласцінак.
 
== Літаратура ==
Ананімны ўдзельнік