Беларуская рада Случчыны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1:
'''Беларуская рада Случчыны''', ''Рада Случчыны'', ''Слуцкая беларуская рада''  — выканаўчы і распарадчы орган улады ў [[Слуцк]]у і [[Слуцкі павет|Слуцкім павеце]] з [[16 лістапада]] [[1920]] да [[20 студзеня]] [[1921]].
 
Мела паўнамоцтвы часовага органа ўлады [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]] (БНР) да склікання беларускага ўстаноўчага сойму і ўтварэння выбарнага органа, стала палітычным органам кіраўніцтва [[Слуцкае паўстанне|Слуцкім паўстаннем 1920]]. Абрана [[14 лістапада]] 1920 на Першым беларускім з'ездзе Случчыны ў складзе 17 сяброў: [[Уладзімір Міхайлавіч Пракулевіч|У. Пракулевіч]] (старшыня), Анастас Анцыповіч, Пётр Якубаў Бабарэка, Барысавец, Янка (Іван) Біруковіч, Улас Васільеў Дубіна, [[Павел Якаўлевіч Жаўрыд|П. Жаўрыд]], Каўпак, [[Ю. Лістапад]], Іван Мацэллі, Анупры Няронскі, Арсен Паўлюкевіч, Рабы, Радзюк, Раковіч, Васіль Русак, Юльян Сасноўскі. Кандыдаты ў сябры Рады: Цімафей Мяшочак (Мяшэчак), Сяргей Нічыпараў Бусел, Аляксей Кабычкін, Рыгор Грынько, Павел Бань, Марк Асвяцімскі. На чале Рады стаў прэзідыум ці Выканаўчы орган Рады з 7 чал.: Пракулевіч, Жаўрыд, Паўлюкевіч, Русак, Біруковіч, Сасноўскі, Рабы<ref>Стужынская, Н. Беларускія матэрыялы ў фондах Рускага замежнага гістарычнага архіва // Вяртанне-6. Выяўленне, сумеснае выкарыстанне і вяртанне архіўных, бібліятэчных і музейных каштоўнасцей, якія захоўваюца ў замежных краінах.  — Мн., 1999.  — С. 307—308.</ref>.
 
З'езд даверыў ёй цывільную ўладу і даручыў арганізацыю беларускага нацыянальнага войска. У складзе Рады 8 беларускіх эсэраў (Пракулевіч, Русак і інш.), спачуваючыя ім (Лістапад і інш.), другая групоўка  — прыхільнікі [[Станіслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч|С. Булак-Балаховіча]] і [[Павел Аляксюк|П. Алексюка]] (Паўлюкевіч, Мацэллі і інш.), былі прадстаўнікі і нейтральных груповак. Нягледзячы на пэўныя ваганні, усе групоўкі згадзіліся ўзняць паўстанне за незалежнасць Беларусі, за інтарэсы сялян.
 
Рада дзейнічала ў перыяд, калі ў канцы ваенных дзеянняў [[Польска-савецкая вайна|савецка-польскай вайны 1920]] частку тэрыторыі Беларусі, у т. л. Слуцк і павет, часова занялі польскія войскі, якія, пасля падпісання [[12 кастрычніка]] 1920 у Рызе дагавора аб перамір'і і прэлімінарных умовах міру, павінны былі адысці з тэрыторыі ўсходняй часткі Слуцкага павета, уключанай у склад [[БССР]]. Польскія акупацыйныя ўлады перадалі Радзе ўсю цывільную ўладу ў павеце і не перашкаджалі ў арганізацыі войска. Ёй падпарадкоўваліся ўсе наваствораныя дэмакратычным шляхам органы мясцовага кіраўніцтва  — беларускі нацыянальны камітэты валасцей і вёсак, органы цывільнай адміністрацыі, а таксама беларуская народная міліцыя з добраахвотнікаў (500 чал. і 4500 рэзерву), якая падтрымлівала парадак у горадзе і павеце. Дзеля фарміравання войска як першачарговай справы створана «вайсковая тройка» з сяброў Рады Жаўрыда, капітана Анцыповіча і паручніка Мацэллі, якая выпрацавала адозву да моладзі, заклікаючы тых, каму дарагая Бацькаўшчына, запісвацца ў войска. Рада займалася і дыпламатычнай дзейнасцю. Заявіла «энергічны пратэст...пратэст… Савецкаму ўраду на чале з Кнорыным» супраць намераў бальшавіцкіх войск заняць Слуцкі павет пасля адыходу польскіх войска. Абвясціла, што «перадасць сваю ўладу толькі ўраду, створанаму Усебеларускім кангрэсам 1917 года», заявіла таксама пратэст польскаму ўраду супраць перадачы Слуцкага павета ўладам БССР, звярнулася да дэмакратыі ўсяго свету з пратэстам супраць падзелу незалежнай БНР.
 
[[21 лістапада]] 1920 выдала дэкларацыю, якая заклікала сялянства на барацьбу за «незалежную Беларусь у яе этнаграфічных граніцах» і за «інтарэсы сялянства». Пры падтрымцы сялянства і гараджан Рада за 3 дні сфарміравала з добраахвотнікаў 1-ю Слуцкую брыгаду стральцоў войск Беларускай Народнай Рэспублікі ў складзе 2 палкоў: 1-га Слуцкага і 2-га Грозаўскага. Прызначыла камандаванне брыгадай, палкамі, займалася забеспячэннем войска зброяй і харчаваннем. [[24 лістапада]] 1920 польскія войскі пакінулі Слуцк, і да прыходу [[29 лістапада]] 1920 Чырвонай Арміі ўся ўлада ў горадзе і павеце належала Радзе і яе адміністрацыі. Перад прыходам бальшавіцкіх войск Рада загадала вайсковым часцям і міліцыі адысці на захад, у нейтральную зону ў [[Вёска Семежава|мяст. Семежава]], дзе знаходзіліся штаб 1-й Слуцкай брыгады і Рада. На пасяджэнні ў Семежаве прынята рашэнне не падпарадкоўвацца Булак-Балаховічу, не ўступаць у перагаворы з маскоўскім урадам, змагацца пад сцягам БНР, грунтуючыся на [[Трэцяя Устаўная грамата|Трэцяй устаўнай грамаце]] [[25 сакавіка]] [[1918]].
Радок 20:
 
[[Катэгорыя:Паўстанні ў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Горад Слуцк]]
[[Катэгорыя:Слуцкі раён]]