Любанскі дзяржаўны музей народнай славы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
вікіфікацыя
Радок 1:
'''Любанскі дзяржаўны музей народнай славы''' — [[музей]], створаны ў г. [[Любань]] на аснове загаду Мінскага аблвыканкама ад 22.10.1968 г. Для наведвальнікаў адкрыты [[3 ліпеня]] [[1971]] г. Музеем кіравалі М. П. Дарожка, Л. Ф. Сойка, Н. І. Новікава, Г. М. Алейнікава, Н. М. Сіняк, Ф. Ф. Федарук. З 1986 г. дырэктар Н. М. Сіняк.
 
Музей размешчаны ў 3 будынках, агульная экспазіцыйная плошча (2008) складае 232,3 м². У фондзе музея 23 444 адзінкі захоўвання, з якіх 14 785 адзінак асноўнага фонду.
 
Збор музейных прадметаў вядзецца па калекцыях: нумізматыка, баністыка, фалерыстыка, археалогія, зброя, дакументы, мастацтва і інш. Экспазіцыя музея мае 5 раздзелаў. Асноўны раздзел прысвечаны гісторыі краю і пабудаваны па храналагічным і калекцыйным прынцыпах. Тут экспануюцца дакументы, фотадакументы, помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, якія адлюстроўваюць розныя перыяды гісторыі Любаншчыны. Калекцыя археалогіі падрабязна знаёміць з жыццём і заняткамі першых жыхароў краю. Скарб манет Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, копіі вырабаў Урэцкай шкляной мануфактуры XVIII ст., карта-схема рэйду атрада С. Грабоўскага падчас паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі 1794 г. раскрываюць эканамічныя і палітычныя сувязі аддаленага ад цэнтра рэгіёну з «вялікім» светам. Дэманструюцца таксама вырабы рамёстваў і промыслаў мясцовых жыхароў, прадметы побыту канца ХІХ — пачатку ХХ ст.
 
Музей мае 2 філіялы: Музей народных промыслаў і рамёстваў у г. Любань і Музей гісторыі меліярацыі ў в. [[Вёска Камуна, Любанскі раён|Камуна]].
 
[[Катэгорыя:Музеі Мінскай вобласці]]