Крыштоф Мікалай Дарагастайскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 61:
 
[[Выява:Соф'я з Радзівілаў Дарагастайская.jpg|thumb|Соф'я з Радзівілаў]]
Наступныя некалькі гадоў Дарагастайскі прысвяціў галоўным чынам асабістым справам. Яшчэ ў 1596 памерла ягоная першая жонка, таксама кальвіністка. У 1597 вялікі маршалак узяў другі шлюб з Соф'яй з Радзівілаў, дачкой ваяводы наваградскага, удавой крайчага літоўскага Юрыя Хадкевіча. У тым самым годзе памёр бацька К. Дарагастайскага. У спадчыну яму пакінуў радавыя Дарагастаі на Валыні і Мураваную Ашмянку ў Віленскім ваяводстве (цяпер Ашмянскі раён). Неўзабаве Крыштаф Дарагастайскі атрымаў староствы шарашоўскае, велёньскае, мсцібаўскае, навамлынскае, дынемундскаедынамундскае, арандатарства ялоўскае і курылоўскае.
 
У 1600 К. Дарагастайскі імем караля мірыў два магнацкія роды — Хадкевічаў з Радзівіламі, як сваяк абодвух. У выніку адбыўся шлюб Януша Радзівіла з Соф'яй зАлелькавіч, Хадкевічаўспадчыніцай Клецка і Слуцка, якую апякавалі Хадкевічы і насуперак ранейшым дамовам адмовіліся выдаваць за Радзівала. Але найперш займалі яго як дынемундскагадынамундскага старасту рамонт ДынемундаДынамунда, упарадкаванне вусця Дзвіны, што прыводзіла да канфліктаў з Рыгай.
 
З пачатку вайны са Швецыяй К. Дарагастайскі, не прыбыў да тэатра ваенных дзеянняў, але рупіўся аб абароне Рыгі і ДынемунтаДынамунда, за ўласныя сродкі паслаў у Інфлянты 150 наймаваных венграў, вербаваў войска, рупіўся пра порах, гарматы, правіянт. Рыжан заклікаў да мужнасці, а абарону ДынемундаДынамунда даверыў свайму сваяку Яну Астроўскаму. На варшаўскім сейме 1601 энергічна абмяркоўваў, як абараняцца ад шведаў, і вясной таго ж года на Жамойці сабраў падраздзяленне з 300 пехацінцаў і 300 вершнікаў, з якім па загадзе гетмана Радзівіла Перуна 28 мая прыбыў пад Какенгаўзен. У бітве са шведамі кіраваў правым флангам, смела ўдарыў на непрыяцеля. Як піша пра яго Севярын Урускі, «''хаця быў тройчы паранены, застаўся на кані і адыграў галоўную ролю ў перамозе''». Не зважаючы на раны, адразу пасля бітвы рушыў маршам пад Дынемунд, і там з дапамогай рыжан выцесніў шведаў з вусця Дзвіны. Далей абараняў Інфлянты да падыходу кароннай арміі Замойскага; у 1602 таксама накіраваўся пад Дымемунд з пяхотай. У Інфлянтах набыў вялікую папулярнасць, і, сварыўся з грамадзянамі Кароны і рэзка выступаў супраць кватаравання польскага войска ў ВКЛ, нават парвінцыйны прашавіцкі сеймік прасіў у караля ўзнагародзіць К. Дарагастайскага «''за значныя заслугі''».
 
Па вайне, у сваім дзедзічным маёнтку — Мураванай Ашмянцы — К. Дарагастайскі завяршыў пачаты калісьці рукапіс «Гіпікі» і адаслаў яе, на рэцэнзіраванне даўняму прыяцелю — князю Мікалаю Радзівілу Сіротку, таксама вядомаму знаўцу коней. Афармленне «Гіпікі» рабіў прыдворны гравёр Радзівіла Сіроткі Тамаш Макоўскі. Некаторыя ілюстрацыі Тамаш Макоўскі рабіў паводле эскізаў К. Дарагастрайскага. «Гіпіка» пабачыла свет у 1603 у Кракаў, у друкарні Анджэя Пётркоўчыка.