Гай Юлій Цэзар: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Радок 60:
З прычыны таго, што Цэзар збіраўся ісці на вайну супраць [[Парфія|Парфіі]], нездаволеныя [[патрыцыі]] дамовіліся забіць Цэзара ў самым хуткім часе. Цэзар быў забіты 15 сакавіка 44 да н.э. у час пасяджэння сената. Змоўшчыкі, сярод былі вельмі блізкія за Цэзара людзі, нанеслі яму 23 удары кінжаламі<ref>[[Гай Светоній Транквіл]]. Жыццё дванаццаці цэзараў. Боскі Цэзар, 82, 2</ref>.
 
</ref>.
== Асоба Цэзара ==
Цэзар зʼяўляецца, мабыць, самым вядомым рымлянінам. Яшчэ сучаснікі падкрэслівалі яго станоўчыя звычкі і здольнасці, а адмоўныя замоўчвалі. Яго асоба заўсёды была ў цэнтры грамадскай увагі, таму да нас дайшло шмат апісанняў яго асобы. Напрыклад, вядома, што ў Цэзара была лысіна, і таму ён карыстаўся магчымасцю безабмежавана насіць лаўровы вянок<ref>[[Гай Светоній Транквіл]]. Жыццё дванаццаці цэзараў. Боскі Цэзар, 45</ref>. Яго абвінавачвалі ў вядзенні распуснага ладу жыцця — некаторыя называлі яго "муж усіх жонак і жонка ўсіх мужоў"<ref>[[Гай Светоній Транквіл]]. Жыццё дванаццаці цэзараў. Боскі Цэзар, 52</ref>. У той жа час усе адзначалі, што Цэзар не піў віно ў вялікіх аб'ёмах, з-за чаго Катон Малодшы заўважыў, што "Цэзар адзіны з усіх узяўся за дзяржаўны пераварот цвярозым"<ref>[[Гай Светоній Транквіл]]. Жыццё дванаццаці цэзараў. Боскі Цэзар, 53</ref>.
 
З-за свайго ладу жыцця і асабліва з-за неабходнасці падтрымкі сваёй папулярнасці Цэзар рабаваў падначаленыя яму правінцыі як у часы вайны, а ў Галіі рабаваў нават буйнейшыя капішчы галаў. Акрамя таго, у год свайго консульства Цэзар, карыстаючыся сваімі паўнамоцтвамі, падмяніў у дзяржаўнай скарбніцы 3000 рымскіх фунтаў золата меддзю<ref>[[Гай Светоній Транквіл]]. Жыццё дванаццаці цэзараў. Боскі Цэзар, 54</ref>.
 
Цэзар выдатна валодаў зброяй і кіраваў канём<ref>[[Гай Светоній Транквіл]]. Жыццё дванаццаці цэзараў. Боскі Цэзар, 57</ref>, а таксама выдатна праводзіў усе бітвы, у якіх удзельнічаў. Са сваімі салдатамі ён быў у вельмі добрых адносінах, і яны амаль ніколі не выступалі супраць яго, нават калі ён вёў іх на грамадзянскую вайну супраць іншых рымскіх грамадзян.
 
Сучаснікамі адзначаецца таксама яго мяккасць. Пры магчымасці Цэзар імкнуўся замірыцца з усімі сваімі ворагамі<ref>[[Гай Светоній Транквіл]]. Жыццё дванаццаці цэзараў. Боскі Цэзар, 73</ref>, нават з Пампеям і Катонам. Цэзар з радасцю прыняў Цыцэрона, які быў адным з лідараў кансерватыўнай большасці сенатараў. Пасля перамогі ў грамадзянскай вайне Цэзар дазволіў усім пампеянцам вярнуцца ў Рым, і ніхто з іх не быў пакараны. Змоўшчыкаў, пра якіх яму было вядома, ён не пакараў смерцю, а толькі казаў, што яму вядомы ўсе іх планы<ref>[[Гай Светоній Транквіл]]. Жыццё дванаццаці цэзараў. Боскі Цэзар, 75</ref>.
 
== Ацэнка дзейнасці Цэзара ==