Дуэйн Джонс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26:
}}
 
'''Дуэйн Джонс''' ({{lang-en|Duane Jones}}) — [[Уэльс|валійскі]] непрафесійны гулец у [[снукер]]. Пачаў выступленні на міні-рэйтынгавым узроўні ў 2010 годзе, дзе гуляў у асноўнай сетцы аднаго з этапаў [[Players Tour Championship 2010/2011, снукер|PTC]]. У [[Снукерны сезон 2011/2012|сезоне 2011/2012]] чатыры разы выходзіў у 1/32 фіналу на турнірах гэтай серыі. Пазней у якасці аматара ён дэбютаваў на рэйтынгавых турнірах, сыграўшы на пяці турнірах у [[Снукерны сезон 2012/2013|сезоне 2012/2013]]. У лютым 2013 года ўпершыню выйшаў у 1/32 фіналу на турніры рэйтынгавага ўзроўню - [[Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеру 2013|адкрытым чэмпіянаце Уэльса 2013]] - дзе ў вырашальным фрэйме саступіў [[Аўстралія|аўстралійцу]] [[Ніл Робертсан|Нілу Робертсану]]. Аднак па выніках кваліфікацыі ў [[Сусветны снукерны тур|прафесійны тур]], Q School, у канцы года зноў не здолеў далучыцца да прафесіяналаў. У [[Снукерны сезон 2013/2014|сезоне 2013/2014]] прыняў удзел у чатырох рэйтынгавых турнірах у якасці аматара, паўтарыўшы свой лепшы вынік: перайграўшы [[Джо Пэры]], прадстаўніка топ-16 [[Сусветны рэйтынг снукерыстаў у сезоне 2013/2014|сусветнага рэйтынгу]], ён выйшаў у 1/32 фіналу на [[Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеру 2014|адкрытым чэмпіянаце Кітая]]. Там жа ён зрабіў сваю вышэйшую [[Серыя, снукер|серыю]] — 141 ачко.
 
== Спасылкі ==