Эдуард Спаведнік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Кананізацыя: дапаўненне
др →‎Кананізацыя: дапаўненне
Радок 60:
 
Крызіс 1052 года стаў пераломным момантам ва ўладарстве Эдуарда Спаведніка. У краіне ўсталявалася ўлада Годвіна і яго сям'і, з магутнасцю якой не маглі раўняцца ніякія іншыя арыстакратычныя англасаксонскія роды, ды і сам кароль. Выгнанне нармандцаў знішчыла шанец на мірную перадачу стальца пасля смерці Эдуарда герцагу Вільгельму, а адхіленне архібіскупа дазваляла апошняму прыняць ролю абаронца царквы. Апроч таго, лёгкасць, з якою эрл Годвін дамогся рэстаўрацыі і падпарадкавання караля, паказала ўсёй Еўропе нетрываласць англасаксонскай дзяржавы і слабасць яе ўзброеных сіл.
 
=== Канец уладарства ===
Пасля смерці Годвіна ў 1053 годзе самым уплывовым магнатам Англіі, эрлам Уэсекса і першым радцам караля, стаў яго сын Гаральд. У 1055 годзе пад кантроль сям'і Годвіна трапіла і [[Нартумбрыя]], перададзеная [[Тостыг]]у, малодшаму брату Гаральда. Пазней, у 1057 годзе сям'я Годвіна атрымала таксама [[Усходняя Англія|Усходнюю Англію]]. Рычагі кіравання дзяржавай усё больш пераходзілі да Гаральда, тым часам кароль Эдуард самаўхіліўся ад палітыкі, прысвяціў сябе царкве. Справай усяго яго жыцця было заснаванне [[Вестмінстар]]скага абацтва.
 
У знешняй палітыцы Англіі ў канцы ўладарства Эдуарда Спаведніка на першы план выйшлі адносіны з [[Шатландыя]]й, [[Уэльс]]ам і пытанне спадчыны стальца. Пасля звяржэння ў 1057 годзе [[Макбет]]а ў англа-шатландскіх адносінах наступіў перыяд добрасуседскіх адносін, падмацаваных візітам караля [[Малькальм III|Малькальма III]] у 1059 годзе да англійскага двара. Больш складаныя адносіны склаліся з Уэльсам. У 1055 годзе [[Грыфід ап Ллівелін]], кароль [[Гвінед]]а, які згуртаваў пад сваёй уладай усе валійскія каралеўствы, у саюзе з [[Эльфгар]]ам, эрлам Усходняй Англіі, разарыў [[Герэфардшыр]]. Хоць валійцам далі адпор англасаксонскія войскі на чале з Гаральда, але яны дамагліся і тэрытарыяльных уступак. У 1062 годзе памёр Эльфгар, эрл Мерсіі, апошні сапернік сям'і Годвіна сярод вышэйшай англійскай арыстакратыі і галоўны саюзнік Грыфіда ап Ллівеліна. Гэта дазволіла Гаральду падпарадкаваць Мерсію і перайсці ў наступленне на Уэльс. У 1062—1063 гадах войска Гаральда ў серыі рэйдаў разграміла каралеўства Грувіта, Уэльс зноў раздзяліўся на невялікія каралеўствы, якія прызналі сюзерэнітэт Англіі.
 
Выгнанне нармандцаў у 1052 годзе зноў абвастрыла праблему спадчыны англійскага стальца. Эдуард Спаведнік запрасіў вярнуцца з Венгрыі на радзіму [[Эдуард Этэлінг|Эдуарда «Выгнанніка»]], свайго пляменніка, сына [[Эдмунд Жалезнабокі|Эдмунда Жалезнабокага]]. Аднак неўзабаве па вяртання ў Англію, у лютым 1057 года Эдуард Этэлінг нечакана памёр. Апошнім прадстаўніком англасаксонскай дынастыі застаўся непаўналетні [[Эдгар Этэлінг]], сын памерлага Эдуарда Выгнанніка, выхаваны за мяжой і без падтрымкі ў краіне. З іншага боку, Гаральд паспяхова кіраваў дзяржавай на працягу некалькіх гадоў і зарабіў вялізны аўтарытэт падначаленнем Уэльса, таксама не мог не спадзявацца на карону пасля смерці Эдуарда. Аднак пазіцыі Гаральда ў апошнія гады ўладарства Эдуарда Спаведніка некалькі аслаблі, бо ў 1065 годзе ў Нартумбрыі успыхнула паўстанне супраць малодшага брата Гаральда, эрла Тостыга, які ўрэшце быў выгнаны з краіны, а кароль пагадзіўся на прысваенне тытула эрла Нартумбрыі [[Моркар]]у, прадстаўніку канкурэнтнага Годвінсанам мерсійскага арыстакратычнага роду.
[[Файл:Edward the Confessor Ee.3.59 fol.29v.jpg|thumb|200px|Пахаванне Эдуарда Спаведніка.]]
5 студзеня 1066 года ў Вестмінстары памёр кароль Эдуард. Англасаксонская арыстакратыя сабралася ў Лондане і аднагалосна абрала каралём Гаральда. Гэта рэзка абвастрыла знешнепалітычную сітуацыю, на карону Англіі выказалі прэтэнзіі герцаг Нармандыі і кароль Нарвегіі, якія пачалі рыхтавацца да ўварвання. Калі нарвежская пагроза была Гаральдам адбіта, то Вільгельм Нармандскі ў 1066 годзе здолеў заваяваць карону і ліквідаваць англасаксонскую дзяржаву.
 
=== Кананізацыя ===