Розніца паміж версіямі "Асвейскае"

104 байты дададзена ,  6 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
др (→‎Літаратура: катэгорыя)
др
Плошча возера 52,8 км², глыбіня да 7,5 м, даўжыня 11,4 км, шырыня да 7,8 км.
 
[[Катлавіна]] акруглай формы, водмелі чаргуюцца з паніжэннямі. У заходняй частцы возера ёсцьзнаходзіцца [[востраў]] Манастыршчына плошчай каля 5 км² — самы вялікі востраў на Беларусі. Даўжыня берагавой лініі 33,4 км. [[Бераг]]і возера нізкія, тарфяністыя або пясчаныя. Упадае [[рака]] [[Рака Выдранка|Выдранка]] і больш за 40 [[Ручай|ручаёў]].
 
Возера адносіцца да [[Эўтрафікацыя|эўтрофнага]] тыпу, мелкаводнае, сярэдняя глыбіня не перавышае 2 метраў. Прыток вады ў вадаём адбываецца, галоўным чынам, за кошт ападкаў. Апошнія 20 гадоў возера інтэнсіўна зарастае надводнай расліннасцю і паступова страчвае сваё значэнне ў якасці рыбапрамысловага вадаёма і месца гнездавання вадаплаўных птушак. Найбольш верагодная прычына такіх змяненняў — зніжэнне ўзроўню вады, для пад'ёму і стабілізацыі ўзроўню вады ў возеры, на гэтым канале Дзегцяроўка было ўзведзена гідратэхнічнае збудаванне са шлюзам-рэгулятарам, загараджальнай [[дамба]]й і водападводзячым каналам. Аднак цяпер дамба знаходзіцца ў нездавальняючым тэхнічным стане. Другой верагоднай прычынай зніжэння ўзроўню вады могуць быць вынікі торфараспрацовак, якія праводзіліся недалёка ад возера.