Мэнская мова: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія, стылявыя змены
др →‎Гісторыя: афармленне
Радок 25:
== Гісторыя ==
 
Невядома на якіх мовах гаварылі жыхары вострава Мэн да прыходу кельтаў, бо невядомы нават перыяд, калі яны з'явіліся на востраве. На Мэне няма дахрысціянскіх тапонімаў, тамтаму думаюць, што рэгіён мусіць быў заняты ірландцамі адначасова з каланізацыяй імі [[Шатландыя|Шатландыі]] — т.б., у V—VI ст. Да таго часу на востраве жылі брыцкія кельты, або яго насяляла яшчэ дакельцкае насельніцтва.
 
У сярэдзіне ХІХ ст. большасць жыхароў Мэна яшчэ гаварыла толькі на мэнскай мове. Але эканамічныя цяжкасці прычыніліся адтоку моладзі ў [[Англія|Англію]], а бацькі перасталі вучыць дзяцей роднай мове, лічачы яе немэтазгоднай у эканамічным плане. Нават сёння на востраве некаторыя пажылыя людзі лічаць мэнскую мову сведкам адсталасці. Перапіс насельніцтва 1921 г. выявіў усяго аднаго чалавека, які гаварыў толькі на мэнскай мове, і 896 чалавек, якія валодалі мэнскай разам з англійскай. У 1934 г. знайшоўся ўсяго адзін чалавек, для якога мэнская мова было роднай. У сярэдзіне XX ст. заставалася ўсяго некалькі асоб, для якіх мэнская мова была матчынай. Апошні з іх, [[Эд Мадрэл]], памёр [[27 снежня]] [[1974]] года, і [[ЮНЕСКА]] абвясціла мову мёртвай. Але на той момант мэнская ўжо актыўна выкладалася ў школах, і ў нядаўні час зноў з'явіліся людзі, якія ведаюць гэтую мову з маленства ад бацькоў. Прыкладна 1900 чалавек сёння сцвярджаюць, што могуць свабодна карыстацца мэнскай мовай.