Павел Міхайлавіч Шпілеўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 18:
А. Тапароў, Т. Іванова, Л. Лапцеў і Е. Леўкіеўская ў сваёй сумеснай кнізе ''«Рукописи, которых не было: Подделки в области славянского фольклора»'' сумняваюцца ў дакладнасці звестак П. Шпілеўскага па беларускім фальклоры. Яны прыходзяць да высновы, што істотная, калі не пераважная частка прыведзеным ім 52-х духаў і багоў — былі па сутнасці выдуманыя ім. Ён знаходзіў боствы ў памылкова вытлумачаных прымаўках, песнях, формулах праклёну, атаясамліваў персанажаў беларускай дэманалогіі са славянскімі ці антычнымі багамі. Пачаўшы працу фалькларыста ў вельмі маладым узросце, ён ставіўся да фальклору хутчэй за ўсё як аматар, а не як сапраўдны навуковец, карыстаўся матэрыялам вольна, рабіў галаслоўныя сцвярджэнні.
 
Расійскія навукоўцы размеркавалі персанажаў П. Шпілеўскага на 3 групы: рэальныя, часткова рэальныя і цалкам выдуманыя. Атрымалася, што назвы калектыўнай працы ці каляндарных тэрмінаў (каляда, талака, шчадрэц, купала) ці назвы прыродных з'яў (жыж, зюзя, знічка) у Шпілеўскага ператварыліся ў багоў. Нешта было пазычана ад папярэднікаў у галіне міфатворчасці (Лада, Ляля, Чур-Бог), нешта выдумана ([[Кумяльган]], Бордзя, [[Любмел]] і, магчыма, [[Цёця]] і [[Жыцень]]).
 
Пры гэтым працы П. Шпілеўскага па беларускай міфалогіі дасюль выкарыстоўваюцца пры складанні энцыклапедый, школьных падручнікаў, напісання навуковых прац, беларускую міфалогію яго версіі выкладаюць школьнікам.