Розніца паміж версіямі "Звадкаваны прыродны газ"

др
дапаўненне
др
др (дапаўненне)
 
ЗПГ уяўляе бясколерную вадкасць без паху са шчыльнасцю ў 2 разы меншай за шчыльнасць вады. На 75-99 % складаецца з [[метан]]у. Тэмпература кіпення −158…−163 °C. У вадкім стане не гаручы, не таксічны, не агрэсіўны. Для ўжывання выпарваецца да зыходнага стану. Пры згаранні пароў утварае [[дыяксід вугляроду]] і вадзяны пар.
 
== Здабыванне ==
СПГ забываюць з прыроднага газу праз сцісканне з далейшым ахаладжэннем. Працэс звадкавання ідзе ступенямі, на кожнай з іх газ сціскаецца ў 5-12 разоў, затым ахаладжаецца і перадаецца на наступную ступень. Уласна звадкаванне адбываецца пры ахаладжэнні пасля апошняй ступені сціскання. Агулам пры звадкаванні прыродны газ змяншаецца ў аб'ёме прыкладна ў 600 разоў. Такім чынам, 1 тона ЗПГ прыкладна роўная 1,38 тыс. м³ прыроднага газу.
 
Працэс звадкавання вымагае значных выдаткаў энергіі — да 25 % ад яе колькасці ў ЗПГ. Для працэсу звадкавання карыстаюцца рознымі відамі ўстановак — дросельнымі, турбадэтандэрнымі, турбінна-віхравымі і інш.