Інстытут матэматыкі НАН Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
Радок 1:
'''Інстытут матэматыкі [[НАН Беларусі]]''' - профільная арганізацыя беларускай акадэмічнай навукі ў галіне [[матэматыка|матэматыкі]]. Утвораны ў [[1959]] годзе.
== Гісторыя інстытута ==
Інстытут быў створаны ў 1959 годзе ў выніку рэарганізацыі [[Інстытут фізікі і матэматыкі АН БССР|Інстытута фізікі і матэматыкі Акадэміі навук БССР]]. Першапачаткова называўся ''Інстытутам матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР'' і ўваходзіў у склад ''[[Аддзяленне фізіка-матэматычных, хімічных і геалагічных навук АН БССР|Аддзялення фізіка-матэматычных, хімічных і геалагічных навук]]'', а з [[1963]] - у [[Аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі|Аддзяленне фізіка-матэматычных навук]]. 10 лютага [[1965]] г. адбылася рэарганізацыя: на базе шэрагу лабараторый арганізаваны самастойны Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (з 2002 - [[Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі]]), а назва назва Інстытута была зменена на сучасную - '''''Інстытут матэматыкі'''''. 4 красавіка [[1975]] заснавана Аддзяленне Інстытута матэматыкі АН БССР у [[Гомельскі філіял НАН Беларусі|Гомелі]] (зараз - ''Лабараторыя тэорыі і дастасавання канечных груп'').
 
З 1987 Інстытут уваходзіць у склад [[Аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі|Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі]]. На пачатак [[2013]] года у Інстытуце 101 чалавек, іх - 45 навуковых супрацоўнікаў, у т.л. 17 [[доктар навук|дактароў]] і 26 [[кандыдат навук|кандыдатаў навук]]. Інстытут падтрымлівае актыўныя творчыя сувязі сувязі з вядучымі навуковымі ўстановамі многіх краін, з'яўляецца арганізатарам шэрагу міжнародных канферэнцый, школ, сімпозіўмаў.