Звадкаваны прыродны газ: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 12:
 
Працэс звадкавання вымагае значных выдаткаў энергіі — да 25 % яе колькасці ў ЗПГ. Звадкоўваюць на некалькіх відах ўстановак — дросельных, турбадэтандэрных, турбінна-віхравых і інш. Ёсць тэхналогіі ашчаджэння пры звадкаванні да 50 % выдаткаў, з выкарыстанне энергіі, якая губляецца на газаразмеркавальных станцыях пры драселіраванні прыроднага газу ад ціску магістральнага трубаправода (4-6 МПа) да ціску спажыўца (0,3-1,2 МПа). Пры гэтым выкарыстоўваецца як уласна патэнцыяльная энергія сціснутага газу, так і натуральнае ахаладжэнне газу пры зніжэнні ціску. Таксама дадаткова ашчаджаецца энергія неабходная для падагрэву газа перад падачай спажыўцу.
 
ЗПГ здабываюць на адмысловых заводах, звычайна размешчаных паблізу раёнаў здабычы прыроднага газу.
 
== Захоўванне і транспарціроўка ==
Здабыты ЗПГ захоўваюць у адмысловых крыацыстэрнах, змайстраваных на прынцыпах сасуда Дзюара.
 
Транспарціруюць ЗПГ на спецыялізаваных марскіх суднах — [[газавоз]]ах, абсталяваных крыацыстэрнамі, а таксама на спецыяльных аўтамабілях і ў чыгуначных цыстэрнах.
 
Для ўжывання ЗПГ рэгазіфікуюць.
 
== Рэгазіфікацыя ==
Рэгазіфікацыя — выпарванне ЗПГ без доступу паветра. Рэгазіфікаваны ЗПГ, фактычна прыродны газ, транспарціруюць канечным спажыўцам па трубаправодах.
 
== Літаратура ==