Шарль Франсуа Гуно: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Радок 25:
}}
 
'''Шарль Франсуа ГУНО''' (фр. Charles François Gounod; [[17 чэрвеня]] [[1818]] - — [[18 кастрычніка]] [[1893]])  — французскі [[кампазітар]] (опера «Фаўст»).
 
== Біяграфія ==
17 чэрвеня 1818  г. у [[Парыж]]ы ў сям'і мастака Франсуа Луі Гуно і выкладчыцы музыкі Вікторыі нарадзіўся сын Шарль Франсуа. У адзінаццаць гадоў хлопчыка аддалі ў ліцэй. За час навучання Шарль саліраваў у царкоўным хоры, сачыняў музыку, вывучаў тэорыю музыкі. Жаданне сачыняць ўзмацнілася асабліва пасля наведвання опернага тэатра. Пад уражаннем оперы [[Моцарт]]а "«Дон Жуан"» фармаваліся музычныя погляды маладога музыканта.
 
У 1838 годзе Гуно паступае ў Парыжскую кансерваторыю. Тут ён вучыўся ў Фраманталя Галеві і Фердынанда Паэра. І хоць развіццё яркай здольнасці Гуно скоўваў акадэмізм, які панаваў у тую часіну ў сценах кансерваторыі, некаторыя з яго ранніх твораў прыцягнулі да сябе ўвагу публікі і крытыкаў. Вартыя ўвагі скерца з сімфоніі, трохгалосны "«Agnus Dei"».
 
У 1839 годзе Гуно атрымаў Рымскую прэмію за кантату "«Фернан"», якая дала магчымасць правесці на правах стыпендыята больш двух гадоў у Італіі і некаторы час у [[Вена|Вене]] і Германіі. Расчараваўшыся ў сучасным італьянскім оперным мастацтве, Гуно засяродзіўся на вывучэнні старадаўняй культавай музыкі, у прыватнасці Палестрына. У 1843—48 царкоўны арганіст і рэгент у царкве Замежных місій у [[Парыж]]ы, пісаў духоўную музыку. У 1870-75 жыў у [[Лондан]]е, з 1871 дырыжор Каралеўскага харавога таварыства.
 
== Творчасць ==
Сярод ранніх опер («Сафо», 1850; «Акрываўленая манашка», 1854) вылучаецца камічная опера «Лекар паняволі» (паводле [[Мальер]]а, 1857). Ш. Гуно  — заснавальнік новага жанру ў французскім оперным мастацтве  — лірычнай оперы. Яго лепшы твор  — опера «Фауст» (1859; 2-я рэдакцыя  — з рэчытатывамі замест размоўных дыялогаў, 1869), у якой кампазітар адмовіўся ад філасофскай праблематыкі літаратурнай крыніцы (аднайменнай трагедыі [[І. В. Гётэ]]) і зрабіў акцэнт на любоўную драму гераіні. Ён інтанацыйна абнавіў оперу, звярнуўшыся да меладычнага строю тагачаснага бытавога раманса. Сярод іншых твораў: оперы «Мірэйль» (1863) і «Рамэа і Джульета» (паводле [[У. Шэкспір]]а, 1865); 4 араторыі, кантаты, месы, рэквіем і іншыя творы для хору з аркестрам; 2 сімфоніі (1854, 1855); камерна-інструментальныя ансамблі, фартэпіянныя п'есы; больш за 200 рамансаў і песень; музыка да драматычных спектакляў і інш.
 
Выступаў як музычны пісьменнік і крытык.
Радок 52:
[[Катэгорыя:Оперныя кампазітары]]
[[Катэгорыя:Мемуарысты]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 17 чэрвеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1818 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі 18 кастрычніка]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1893 годзе]]