Прывакзальная плошча (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адкат версіі 1778657 аўтарства 178.125.184.53 (размова)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 30:
Сучасная плошча мае прамавугольную форму, выцягнутую ўздоўж вуліцы Бабруйскай. Яе называюць плошчай трох вакзалаў. Тут размешчаны [[Аўтавакзал Цэнтральны, Мінск|аўтавакзал «Цэнтральны»]] і чыгуначныя пасажырскія вакзалы далёкага і прыгараднага руху. Плошчу ўпрыгожвае [[шкло|шкляны]] [[фасад]] галоўнага корпуса чыгуначнага вакзала.
 
Комплекс кварталаў, размешчаных насупраць будынка вакзала, успрымаецца як парадны ўезд у горад з боку чыгуначнага і аўтобуснага вакзалаў. Такое ўспрыманне ўзмацняецца дзвюма адзінаццаціпавярховымі вежамі па вуглах пяціпавярховых жылых дамоў, размешчаных сіметрычна. Гэтыя вежы атрымалі назву «Вароты горада» або «Мінскія вароты». Дамы былі пабудаваныя ў стылі сталінскага класіцызму паводле праекта ленінградскага [[архітэктар]] а Барыса Рубаненка. На адной вежы размешчаны найбуйнейшы ў рэспубліцы [[гадзіннік]], [[дыяметр]] яго [[цыферблат]]у складае больш за 3,5 [[метр]] аў. Гэты гадзіннік быў створаны больш за сто гадоў таму ў [[Германія|Германіі]] і ў Беларусь трапіў як ваенны [[трафей]] пасля Другой сусветнай вайны. На другой вежы — [[герб былой БССР]].
 
== Характарыстыка ==
Радок 45:
 
=== Курлоўскі расстрэл ===
З Прывакзальнай плошчы таксама звязана гістарычная падзея, вядомая як «[[курлоўскі расстрэл]]». [[31 кастрычніка]] [[1905]] года ў будынку вакзала адбыўся мітынг чыгуначнікаў і іншых рабочых горада. Для падаўлення страйку мінскі губернатар [[Павел Рыгоравіч Курлоў|П. Р. Курлоў]] даў загад прымяніць [[зброю | зброю]]. У выніку больш за 80 чалавек было забіта, некалькі сотняў паранена.
 
Пад ціскам грамадскасці Курлоў быў пераведзены царскім урадам у [[Санкт-Пецярбург]]. Па ініцыятыве чыгуначнікаў Гарадская дума ў 1905 годзе прыняла рашэнне аб будаўніцтве на Прывакзальнай плошчы на сродкі горада і грамадскіх арганізацый помніка ахвярам курлоўскага расстрэлу. Узведзены помнік уяўляў сабой масіўны крыж на пастаменце. З чатырох бакоў стаялі слупкі, злучаныя [[ланцуг]]амі. Да нашых дзён не захаваўся.