Хангыль: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 51:
 
У XXI стагоддзі пачалося будаўніцтва музея хангыля<ref>[http://vestnik.kr/culture/4014.html В Сеуле построят музей корейского алфавита] ''Сеульский вестник'', 20 июля 2011</ref>.
 
== Cтыль ==
 
Пісаць на хангылі можна як зверху ўніз, так і злева направа. Традыцыйным стылем, які прыйшоў з Кітая, з'яўляецца запіс зверху ўніз, прычым слупкі ідуць справа налева. Гарызантальны запіс была прапанаваная Чу Сігенам, стаўшы да сённяшняга дня практычна стандартам.
 
З часам быў распрацаваны каліграфічны стыль запісу на хангылі, які меў шмат агульнага з кітайскай каліграфіяй. Такі стыль называецца «менджо» і ў цяперашні час выкарыстоўваецца ў выяўленчым мастацтве, кнігах і часопісах. Акрамя таго, некаторыя камп'ютэрныя шрыфты для карэйскац мовы таксама выкананы ў стылі менджо.
 
== Хангыль і кампутары ==
 
У [[Юнікод]]зе можна кадзіраваць як групы літар цалкам (дыяпазон Hangul Syllables, <code>U+AC00</code>…<code>U+D7A3</code>), так і літары па асобнасці (дыяпазон Hangul Jamo, <code>U+1100</code>…<code>U+11FF</code>) — у апошнім выпадку прылада павінна сама фармаваць з іх групы.
 
Склады з дыяпазону Hangul Syllables размеркаваны ў паўднёвакарэйскім алфавітным парадку. Яны разбітыя на 19 груп па 588 складоў, кожная група ўяўляе сабой склады, якія пачынаюцца з адной і той жа зычнай. Так, <code>U+AC00</code>…<code>U+AE4B</code> — склады, якія пачынаюцца з кіёк, <code>U+AE4C</code>…<code>U+B097</code> — са сангіёк, і гэтак далей. Кожная група ў сваю чаргу дзеліцца на 21 падгрупу (па цэнтральных галосным) з 28 складоў (па канчатковым зычным). Такім чынам, нумар склада ў Юнікодзе можна разлічыць па формуле:
 
: 0xAC00 + (''нумар_пачатковай_зычнай мінус адзін'') × 588 + (''нумар_галоснай мінус адзін'') × 28 + (''нумар_канечнай_зычнай'' або 0)
 
Напрыклад, для склада 엄 нумар пачатковай зычнай роўны 12, нумар галоснай роўны 5, нумар канчатковай зычнай роўны 16, стала быць, у Юнікодзе ён мае нумар <code>0xC5C4 = 0xAC00 + 0x1944 + 0x0070 + 0x0010</code>.
 
{{зноскі}}