Розніца паміж версіямі "Чэлюскін (мыс)"

19 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
'''Чалюскін''' (мыс Усходне-Паўночны, мыс Чалюскіна) — паўночны ўскраек (мыс) [[паўвостраў Таймыр|паўвострава Таймыр]] і самы паўночны мацерыковы пункт [[еўразія|Еўразіі]]. Упершыню яго дасягнулі ўдзельнікі 2-й Камчацкай (Вялікай Паўночнай) экспедыцыі штурман [[Сямён Іванавіч Чалюскін|С. І. Чалюскін]] разам з казакамі Фафанавым і Гарохавым у 1742 годзе. Да 100-годдзя экспедыцыі мыс быў перайменаваны [[Рускае геаграфічнае таварыства|Рускім геаграфічным таварыствам]] з мыса Усходне-Паўночны ў мыс Чалюскін.
 
У 1878 мыс Чалюскін наведаў шведскі даследчык Арктыкі Нордэншэльд, а ў 1893 — нарвежскі даследчык [[Фрыцьёф Нансен]] змог першым абмінуць яго. У 1932 годзе экспедыцыяй Арктычнага Інстытута пад кіраўніцтвам Рудольфа Самойлавіча на ледаколе «Сямён Дзяжнёў» на мысе Чалюскін пабудавана палярная станцыя. Другую зімоўку ўзначаліў І. Д. Папанін, пашырыўшы станцыю да абсерваторыі.
 
{{Крайнія пункты кантынентаў}}
51 289

правак