Ірына Міхайлаўна Дубянецкая: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Нарадзілася ў сям'і беларускага перакладчыка [[Міхаіл Дубянецкі|Міхаіла Дубянецкага]]<ref name="ДаведАйцец"/>. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Працавала ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры, выкладала на філалагічным факультэце БДУ, у Інстытуце замежных моў, Акадэміі мастацтваў. Адна з ініцыятараў пачатага ў 1989 годзе руху за адраджэння беларускае грэка-каталіцкай царквы. Разам з сябрамі ў 1990 годзе заснавала часопіс «Унія»<ref name="ДаведАйцец"/>, была яго галоўным рэдактарам.
 
Разам з Каралінай Мацкевіч з 1992 года вучылася ў Лонданскі місіянерскі ўніверсітэт, дзе яны былі першымі свецкімі і жанчынамі-студэнтамі, скончылі ўніверсітэт ў ліку трох лепшых. У 1997—2005 гадах вучылася ў Лювенскім[[Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт|Лёвенскім каталіцкім універсітэце]], атрымала дыпломы магістра багаслоўя, арыенталістыкі, біблейскіх штудый, у 2005 годзе абараніла доктарскую дысертацыю «Космас і хаос у яўрэйскай Бібліі і міфалогіях старажытнага Блізкага Усходу».
 
Валодае іўрытам, грэчаскай, арамейскай, угарыцкай, фінікійскай<ref name="ДаведАйцец"/> і іншымі мовамі старажытнага Блізкага Усходу.
Радок 13:
 
== Дзейнасць ==
Займаецца біблістыкайбіблеістыкай, вывучае старажытныя мовы і цывілізацыі Блізкага Усходу.
 
Піша вершы на беларускай і англійскай мовах. Друкавалася ў зборніку амерыканскага міжнароднага паэтычнага фонду, ад якога атрымала Дыплом за надзвычайныя паэтычныя дасягненні.