Белорусская жизнь: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
вікіфікацыя
Радок 1:
'''«БЕЛОРУССКАЯ ЖИЗНЬ»''', штодзённая грамадска-палітычная [[газета]] праваакцябрысцкага кірунку, орган Беларускага таварыства. Выдавалася 9(22) лютага [[1909]] і з 1(14) студзеня да 9(22) жніўня [[1911]]  г. Выдавец А. С. Кудзерскі планаваў выданне газеты на 2 мовах ([[Руская мова|рускай]] і [[Беларуская мова|беларускай]]), але, атрымаўшы дазвол, адмовіўся ад беларускамоўнага варыянта. Газета, як і Беларускае таварыства, стаяла на пазіцыях заходнерусізму, адмаўляла самабытнасць беларускага народа, выступала за яго русіфікацыю, паступовую замену беларускай мовы рускай. Шляхам сацыяльнай дэмагогіі і палітычнай мімікрыі выдаўцы газеты спрабавалі падладзіцца пад беларускі нацыянальна-культурны рух, перахапіць ідэі газеты [[Наша ніва (1906)|«Наша ніва»]], надаўшы ім супрацьлеглы, вялікадзяржаўна-шавіністычны сэнс. У пробным нумары ([[9 лютага]] [[1909]]  г.) выдаўцы змясцілі статут Беларускага таварыства і абвясцілі сябе органам «свядомай» беларускай інтэлігенцыі, а эпоху [[ВКЛ]]  — «самым светлым перыядам у гісторыі нашага народу». Аднак у артыкуле Саланевіча «Нашае нацыянальнае самавызначэнне і наша пазіцыя ў польскім пытанні» (той жа нумар) адмаўлялася нацыянальная і культурная самастойнасць беларусаў як «непадзельнай часткі рускага народа». За публікацыю паведамлення «Пакаранне смерцю» ўлады арыштавалі тыраж пробнага нумара і прыпынілі выданне. Аднавіўшы газету ў студзені [[1911]]  г.. Саланевіч і новы выдавец Каранкевіч працягвалі лінію на русіфікацыю беларускага народа. Разглядаючы сацыяльную і нацыянальную структуру насельніцтва краю, газета абвясціла беларусаў «вялікай рускай большасцю Паўночна-Заходняга краю», запэўнівала чытачоў, быццам беларуская мова  — гэта руская, часткова засмечаная польскімі і іншымі ўплывамі, і пры «нармальным развіцці» яна «пяройдзе ў рускую народную мову» ([[1 студзеня]] [[1911]]  г.). Паводле логікі выдаўцоў, усе палякі ў краі  — «клас памешчыкаў», яўрэі  — «клас мяшчанскі, гандлёвы, гарадскі», а беларусы («рускія»)  — «клас выключна сялянскі, сельскі» ([[15 студзеня]] [[1911]]  г.). У цыкле артыкулаў «Беларусы ў мінуўшчыне» ананімны аўтар, скажаючы гісторыю, прыпісваў беларусам стварэнне «рускай культуры» ў ВКЛ і ператварэнне яго ў «рускую дзяржаву». Газета з правых пазіцый крытыкавала царскі ўрад за перабольшванне ролі «розных беларускіх суполак», створаных быццам бы групкай «польскай вучнёўскай моладзі» і некалькімі прадстаўнікамі з «велікарускага асяроддзя» ([[16 студзеня]] [[1911]]  г.). Карыстаючыся гэтай шавіністычнай меркай, газета шальмавала «Нашу ніву», называла беларускіх пісьменнікаў і іншых дзеячаў нацыянальнай культуры палякамі, якія апрануліся ў беларускую світук ([[15 чэрвеня]] [[1911]]  г.). Патрабавала ад беларусаў схіліцца перад памяццю [[Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў, нар. 1796|М. М. Мураўёва]]  — душыцеля [[Паўстанне 1863-1864|паўстання 1863 – 1864 1863—1864 гг.]], расхвальвала палітыку [[Пётр Аркадзевіч Сталыпін|П. А. Сталыпіна]]. Газета атрымала прывітальны ліст ад лідэра партыі акцябрыстаў А. І. Гучкова ([[15 студзеня]] [[1911]]  г.), публікавала інфармацыю пра сельскагаспадарчыя выстаўкі, друкавала (у недасканалых запісах) фрагменты беларускіх песень, паданняў, этнаграфічных апісанняў, змяшчала ўрыўкі з хрэстаматыйных твораў рускіх пісьменнікаў. З [[10 жніўня|10(23) жніўня]] [[1911]]  г. выходзіла пад назвай [[«Северо-Западная жизнь» (1909)|«Северо-Западная жизнь»]].<ref>Турук, с.23</ref><ref>ЭнГістБел, Т.2 с.5 Конан У. М.</ref>.
 
{{зноскі}}