Геалогія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:Exploration geologist.jpg|thumb|Геолагі за працай]]
'''Геалогія''' ({{lang-el|gē}} Зямля + {{lang-el|logos}} вучэнне) — [[навука]] аб складзе, будове і гісторыі развіцця [[зямная кара|зямной кары]] і больш глыбокіх сфер Зямлі, заканамернасцях утварэння і пашырэння [[горная парода|горных парод]], [[мінерал]]аў, [[падземныя воды|падземных вод]] і радовішчаў [[карысныя выкапні|карысных выкапняў]]. Забяспечвае выяўленне і ацэнку мінеральна-сыравіннавых рэсурсаў. Геалогія — адна з фундаментальных навук аб прыродзе Зямлі і Сусвету. Вылучаюць 3 кірункі геалогіі: апісальны (апісанне мінералаў, горных парод, геалагічных цел), дынамічны (вывучэнне геалагічных працэсаў і іх эвалюцый), гістарычны (гісторыка-геалагічнай рэканструкцыі).
 
Геалогія падзяляецца на [[Мінералогія|мінералогію]], [[стратыграфія|стратыграфію]], [[петраграфію|петраграфію]], [[літалогія|літалогію]], [[стратыграфія|стратыграфію]], [[палеанталогія|палеанталогію]], [[палеагеграфія|палеагеаграфію]], [[тэктоніка|тэктоніку]], [[гідрагеалогію]], геалогію антрапагена, геалогію інжынерную, рэгіянальную, марскую, карысных выкапняў.
 
Працэсы геалагічнага мінулага даследуюцца на падставе вывучэння сучасных працэсаў з улікам эвалюцыі Зямлі. Геалогія карыстаецца метадамі назірання, карткартаграфавання, свідравання, комплексам геафізічных метадаў, касмічнай і аэрафотаздымкі, аптычнымі, электронна-мікраскапічнымі, рэгенаўскімі, спектральнымі, хімічнымі, ізатопнымі.
 
Цесна звязана з геаграфічнымі навукамі — геамарфалогіяй, геаграфіяй, кліматалогіяй, гідралогіяй, геадэзіяй, а таксама з навукамі, што вылучыліся з яе — геафізікай і геахіміяй.
 
Асобную групу дысцыплін складаюць кірункі геалогіі, якія з'явіліся на мяжы з іншымі навукамі:
* [[Геахімія]].
* [[Петрахімія]].
* [[Петрафізіка]].
* [[Тэктанафізіка]]
і інш.
 
Найбольш раннія геалагічныя даследванні ў Беларусі вядомы з канца 18 — пач. 19 ст.