Розніца паміж версіямі «Геалогія»

59 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
Першыя звесткі пра мінералы, горныя пароды, падземныя воды і пошукі карысных выкапняў ёсць у пісьмовых помніках [[Старажытны Егіпет|Старажытнага Егіпта]], рукапісах Кітая, працах антычных працах вучоных Старажытных Грэцыі і Рыма: [[Піфагор]]а, [[Герадот]]а, [[Арыстоцель|Арыстоцеля]], [[Пліній Старэйшы|Плінія Старэйага]]. Перыяд да 18 стагоддзя адметны назапашваннем разнастайных фактаў пра склад горных парод, мінералаў, падземных вод. Паняцце ''геалогія'' ў сённяшнім разуменні сустракаецца ў навуковых працах [[Жан-Андрэ Дэлюк]]а (1727—1817). [[Арас Бенедыкт дэ Сасюр]] (1740—1799) увёў у навуковы ўжытак тэрмін ''геалогія'' ў [[1779]] годзе. Да гэтага часу выкарыстоўвалася паняцце ''геагносія''. [[Жорж Леапольд Кюўе|Ж.Кюўе]], Л.Элі дэ Бамон, А.Браньяр (Францыя), [[Хрысціян Леапольд фон Бух|Х.Л. фон Бух]], [[Абраам Готлаб Вернер|А. Г. Вернер]] (Германія), У.Сміт, А.Седжвік, Р. І. Мурчысан, Ч.Лаель, Дж. Гетан (Вялікабрытанія), А.Грэслі (Швейцарыя) сістэматазавалі геалагічныя звесткі, прапанавалі шэраг аснаватворных уяўленняў геалогіі, заклалі падмурак геалагічнай навукі, якая канчаткова аформілася ў другой палове 19 — пачатку 20 стагоддзя.
 
Тэарэтычны асновы складаюць вучэнні аб глабальнай тэтконіцы пліт, платформах і [[геасінкліналі|геасінкліналях]], фацыях і фармацыях, літагенезе, магматызме, рудаўтварэнні, падземных водах. Уклад у развіццё геалогіі зрабілі [[Андрэй Дзмітрыевіч Архангельскі|А.Дз. Архангельскі]], М.Бертран, С. М. Бубнаў, [[Альфрэд Лотар Вегенер|А.Вегенер]], [[Уладзімір Іванавіч Вярнадскі|У. І. Вярнадскі]], І. М. Губкін, Дж. Дана, А. М. Заварыцкі, Э.Зюс, У. А. Кавалеўскі, А. П. Карпінскі, Ф. Ю. Левінсон-Лесінг, [[Георгій Фёдаравіч Мірчынк|Г. Ф. Мірчынк]], Дз. В.Наліўкін, У. А. Обручаў, Э.Ог, А. П. Паўлаў, Ф.Дж. Петыджан, М. М. Страхаў, Я. С. Фёдараў, А. Я. Ферсман, В. Я. Хаін, Дж. Хол. М. С. Шацкі, Г.Штыле, А. Л. Яншын і іншыя.
 
Найбольш раннія геалагічныя даследванні ў Беларусі вядомы з канца 18 — пач. 19 ст.
62 202

праўкі