Сафійскі сабор (Полацк): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 83:
=== Барочны храм ===
[[Файл:ПОЛОЦК. Софийский собор. Вход..jpg|міні|злева|Уваход]]
[[Файл:Полацк. Вежы сабора.jpg|міні| Вежы сабора]]
У выніку работ, праведзеных у саборы ў сярэдзіне XVIII ст., з паўднёвага боку была прыбудавана новая апсіда, на поўдні размешчаны ўваход і дзве вежы. Гэта прывяло да пераарыентацыі падоўжнай восі храма перпендыкулярна першапачатковаму выгляду. Сабор стаў уяўляць сабой трох[[неф]]ную [[апсіда, архітэктура|аднаапсідную]] [[базіліка|базіліку]], арыентаваную на поўнач. З паўднёвага боку знаходзяцца дзве сіметрычныя вежы вышынёй 50 м. Перабудаваны ў стылі віленскага [[барока]] сабор атрымаў і новае рашэнне інтэр'ера. Акрамя барочных калон з'явілася шмат ляпных упрыгажэнняў, фігурныя карнізы і некалькі нязвыклая каляровая гама. Алтарная частка храма была аддзелена ад цэнтральнага нефа высокай трох'яруснай перагародкай, да якой на скляпенні прылягала барэльефная выява [[Ікона Святой Троіцы|Троіцы Новазапаветнай]]. Другі і першы ярусы былі распісаны і ўпрыгожаны драўлянай скульптурай. Ад роспісаў на алтарнай перашкодзе захаваліся: копія вядомай фрэскі [[Леанарда да Вінчы]] «[[Тайная вячэра, Леанарда да Вінчы|Тайная вячэра]]» і [[Спас Нерукатворны]].
|