Сонца: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 52:
 
Аддаленасць Сонца ад Зямлі, 149 мільёнаў 600 тысяч кіламетраў, прыблізна роўная [[Астранамічная адзінка|астранамічнай адзінцы]], а бачны вуглавы дыяметр пры назіранні з Зямлі, як і ў [[Месяц, спадарожнік Зямлі|Месяца]], — крыху больш за паўградуса (31-32 хвіліны). Сонца знаходзіцца на адлегласці каля 26 000 [[Светлавы год|светлавых гадоў]] ад цэнтра Млечнага Шляху і круціцца вакол яго, робячы адзін абарот больш чым за 200 мільёнаў гадоў<ref>{{cite web|url=http://lenta.ru/news/2008/12/10/blackhole/|title=Астрономы взвесили чёрную дыру в центре Млечного Пути|work=Lenta.ru|archiveurl=http://www.webcitation.org/64sclYt3h|archivedate=2012-01-22}}</ref>. [[Арбітальная хуткасць]] Сонца роўная {{s|217 км/с}} — такім чынам, яно праходзіць адзін светлавы год за 1400 зямных гадоў, а адну астранамічную адзінку — за 8 зямных сутак<ref name="Kerr">{{cite journal|author=Kerr F. J.; Lynden-Bell D.|year=1986|url=http://articles.adsabs.harvard.edu/cgi-bin/nph-iarticle_query?1986MNRAS.221.1023K&amp;data_type=PDF_HIGH&amp;type=PRINTER&amp;filetype=.pdf|format=PDF|title=Review of galactic constants|journal=Monthly Notices of the Royal Astronomical Society|volume=221|pages=1023—1038}}</ref>. У цяперашні час Сонца знаходзіцца ва ўнутраным краі рукава Арыёна нашай Галактыкі, паміж рукавом Персея і рукавом Стральца, у так званым «Мясцовым міжзоркавым воблаку» — вобласці падвышанай шчыльнасці, размешчанай, у сваю чаргу, у «Мясцовай бурбалцы» — зоне рассеянага высокатэмпературнага [[Міжзоркавы газ|міжзоркавага газу]]. З зорак, якія належаць 50 самым блізкім зорным сістэмах ў межах 17 светлавых гадоў, вядомым у цяперашні час, Сонца з'яўляецца чацвёртай па яркасці зоркай (яго [[абсалютная зорная велічыня]] 4,83 m).
 
== Агульныя звесткі ==
 
Сонца належыць да першага тыпу [[зорнае насельніцтва|зорнага насельніцтва]]. Адна з распаўсюджаных тэорый ўзнікнення Сонечнай сістэмы мяркуе, што яе фарміраванне было выклікана выбухамі адной або некалькіх [[Звышновая зорка|звышновых зорак]]<ref name="Falk">{{cite journal|author=Falk, S. W.; Lattmer, J. M., Margolis, S. H.|year=1977|url=http://www.nature.com/nature/journal/v270/n5639/abs/270700a0.html|title=Are supernovae sources of presolar grains?|journal=Nature|volume=270|pages=700—701}}</ref>. Гэтае дапушчэнне заснавана, у прыватнасці, на тым, што ў рэчыве Сонечнай сістэмы ўтрымліваецца анамальна вялікая доля [[золата]] і [[Уран, хімічны элемент|ўрану]], якія маглі б быць вынікам [[эндатэрмічная рэакцыя|эндатэрмічных рэакцый]], выкліканых гэтым выбухам, або [[Ядзерная рэакцыя|ядзернага ператварэння элементаў]] шляхам паглынання [[нейтрон]]аў рэчывам масіўнай зоркі другога пакалення.
 
[[Файл:Sun Earth Comparison.png|міні|злева|300px|Зямля і Сонца (фотамантаж з захаваннем суадносін памераў)]]
 
[[Выпраменьванне]] Сонца — асноўная крыніца [[Энергія|энергіі]] на Зямлі. Яго магутнасць характарызуецца [[Сонечная пастаянная|сонечнай пастаяннай]] — колькасцю энергіі, якая праходзіць праз пляцоўку адзінкавай плошчы, перпендыкулярную сонечным прамяням. На адлегласці ў адну [[Астранамічная адзінка|астранамічную адзінку]] (гэта значыць на [[Арбіта|арбіце]] Зямлі) гэтая пастаянная роўная прыблізна 1,37 [[Ват, адзінка вымярэння|кВт]]/[[Метр|м]]².
 
Праходзячы скрозь [[Атмасфера Зямлі|атмасферу Зямлі]], сонечнае выпраменьванне губляе ў энергіі прыкладна 370 Вт/м², і да зямной паверхні даходзіць толькі 1000 Вт/м² (пры ясным надвор'і і калі Сонца знаходзіцца ў [[Зеніт|зеніце]]). Гэтая энергія можа выкарыстоўвацца ў розных натуральных і штучных працэсах. Так, [[расліны]], выкарыстоўваючы яе з дапамогай [[фотасінтэз]]у, сінтэзуюць [[арганічныя злучэнні]] з вылучэннем [[кісларод]]у. Прамое награванне сонечнымі прамянямі або пераўтварэнне энергіі з дапамогай [[фотаэлемент]]аў можа быць выкарыстана для вытворчасці электраэнергіі ([[Сонечная энергія|сонечнымі электрастанцыямі]]) або выканання іншай карыснай працы. Шляхам фотасінтэзу была ў далёкім мінулым атрыманая і энергія, назапашаная ў [[Нафта|нафце]] і іншых відах [[Выкапнёвае паліва|выкапнёвага паліва]].
 
[[Файл:Comparison sun seen from planets.svg|міні|злева|300пкс|Параўнальныя памеры Сонца пры назіранні з ваколіц добра вядомых цэл Сонечнай сістэмы]]
 
[[Ультрафіялетавае выпраменьванне]] Сонца мае [[антысептыкі|антысептычныя]] ўласцівасці, якія дазваляюць выкарыстоўваць яго для [[Дэзінфекцыя|дэзінфекцыі]] [[Вада|вады]] і розных прадметаў. Яно таксама выклікае [[загар]] і мае іншыя біялагічныя эфекты — напрыклад, стымулюе вытворчасць у арганізме [[вітамін D|вітаміна D]]. Уздзеянне ўльтрафіялетавай частцы сонечнага спектру моцна аслабляецца [[Азонавы слой|азонавым слоем]] у зямной атмасферы, таму [[Інтэнсіўнасць, фізіка|інтэнсіўнасць]] ультрафіялетавага выпраменьвання на паверхні Зямлі моцна змяняецца з [[Шырата|шыратой]]. [[Вугал]], пад якім Сонца стаіць над [[гарызонт]]ам апоўдні, ўплывае на многія тыпы біялагічнай адаптацыі — напрыклад, ад яго залежыць [[колер]] [[Скура|скуры]] чалавека ў розных рэгіёнах зямнога шара<ref>''Barsh G. S.'', 2003, [http://www.pubmedcentral.nih.gov/articlerender.fcgi?artid=212702 What Controls Variation in Human Skin Color?], PLoS Biology, v. 1, p. 19.</ref>..
 
Назіраны з Зямлі шлях Сонца па [[Нябесная сфера|нябеснай сферы]] змяняецца на працягу года. Шлях, што апісваецца на працягу года тым пунктам, які займае Сонца на небе ў вызначаны зададзены час, называецца аналемай і мае форму лічбы 8, выцягнутай уздоўж восі поўнач-поўдзень. Самая прыкметная варыяцыя ў бачным становішчы Сонца на небе — яго ваганне ўздоўж напрамку поўнач-поўдзень з амплітудай 47° (выкліканае нахіленнем плоскасці [[Экліптыка|экліптыкі]] да плоскасці [[Нябесны экватар|нябеснага экватара]], роўным 23,5°). Існуе таксама іншая кампанента гэтай варыяцыі, накіраваная ўздоўж восі ўсход-захад і выкліканая павелічэннем хуткасці арбітальнага руху Зямлі пры яе набліжэнні да [[Перыгелій|перыгелія]] і памяншэннем — пры набліжэнні да [[Афелій|афелія]]. Першы з гэтых рухаў (поўнач-поўдзень) з'яўляецца прычынай змены пор года.
 
[[Зямля (планета)|Зямля]] праходзіць праз пункт афелія на пачатку [[Ліпень|ліпеня]] і аддаляецца ад Сонца на адлегласць 152 млн км, а праз пункт перыгелія — на пачатку [[Студзень|студзеня]] і набліжаецца да Сонца на адлегласць 147 млн кмref>[http://www.windows.ucar.edu/tour/link=/physical_science/physics/mechanics/orbit/perihelion_aphelion.html&edu=high Windows to the Universe]</ref>. Бачны дыяметр Сонца паміж гэтымі двума датамі змяняецца на 3 %<ref>{{cite web|url=http://www.astronet.ru/db/msg/1235387|title=Перигелий и афелий|work=Астронет|archiveurl=http://www.webcitation.org/60qCIyAYZ|archivedate=2011-08-11}}</ref>. Паколькі розніца ў адлегласці складае прыкладна 5 млн км, то ў афеліі Зямля атрымлівае прыкладна на 7 % менш цяпла. Такім чынам, [[Зіма|зімы]] ў [[Паўночнае паўшар'е|паўночным паўшар'і]] трохі цяплей, чым у паўднёвым, а [[лета]] трохі больш прахалоднае.
 
Сонца — магнітаактыўная зорка. Яна валодае моцным [[Магнітнае поле|магнітным полем]], [[напружанасць магнітнага поля|напружанасць]] якога змяняецца з часам. Яно змяняе кірунак прыблізна кожныя 11 гадоў, падчас [[Сонечная актыўнасць|сонечнага максімуму]]. Варыяцыі магнітнага поля Сонца выклікаюць разнастайныя эфекты, сукупнасць якіх называецца сонечнай актыўнасцю і ўключае ў сябе такія з'явы, як [[сонечныя плямы]], [[Сонечная ўспышка|сонечныя ўспышкі]], варыяцыі [[Сонечны вецер|сонечнага ветру]] і г. д., а на Зямлі выклікае [[Палярнае ззянне|палярныя ззянні]] ў высокіх і сярэдніх шыротах і геамагнітныя буры, якія негатыўна адбіваюцца на працы сродкаў сувязі, сродкаў перадачы электраэнергіі, а таксама негатыўна ўздзейнічаюць на жывыя арганізмы (выклікаюць [[галаўны боль]] і дрэннае самаадчуванне ў людзей, адчувальных да магнітных бур)<ref>{{cite news|url=http://eco.ria.ru/documents/20091030/191289322.html|title=Магнитные бури: природа и влияние на человека. Справка|date=30 октября 2009|publisher=РИА Новости|accessdate=2012-06-07}}</ref><ref>[http://www.iki.rssi.ru/books/2010tarusa-med.pdf Бреус Т. К. Космическая и земная погода и их влияние на здоровье и самочувствие людей. В книге «Методы нелинейного анализа в кардиологии и онкологии. Физические подходы и клиническая практика». УНИВЕРСИТЕТ КНИЖНЫЙ ДОМ, Москва 2010 (pdf, 6,3Mb)]</ref>. Мяркуецца, што сонечная актыўнасць гуляла вялікую ролю ў фарміраванні і развіцці Сонечнай сістэмы. Яна таксама аказвае ўплыў на структуру зямной атмасферы.
 
== Гл. таксама ==