Сярэдняя Літва: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 43:
|год_кіраўніка1 = 1920 – 1921
|тытул_кіраўнікоў2 = Старшыня Часовай кіруючай камісіі
|кіраўнік2 = [[Аляксандр Эдвардавіч Мяйштовіч]] (1864—1943)
|год_кіраўніка2 = 1921 – 1922
|тытул_кіраўнікоў3 =
Радок 103:
Паводле ўмоў падпісанага 7 кастрычніка [[1920]] Сувалкаўскага дагавору паміж [[Польшча]]й і [[Літва|Літвой]] Віленшчына лічылася тэрыторыяй Літвы. Але адначасова аператыўная група "Беняконі" пад камандаваннем генерала [[Люцыян Жалігоўскі|Л. Жалігоўскага]] заявіла 8 кастрычніка аб выхадзе з падпарадкавання польскага галоўнага камандавання. Пазней і Жалігоўскі, і кіраўнік польскай дзяржавы [[Юзэф Клеменс Пілсудскі|Юзэф Пілсудскі]] прызнавалі, што ініцыятарам гэтага меркаванага бунту быў насамрэч сам Пілсудскі, які не бачыў іншага спосабу вярнуць Вільню.
 
Група, у склад якой уваходзілі 1-я [[Літоўска-беларускія дывізіі|Літоўска-беларуская дывізія]] генерала Р. Радкоўскага і група маёра М.Зындрам-Касцялкоўскага, заняла [[горад Вільня|Вільню]] і пачала рухацца ў напармку [[Коўна]]. У ходзе наступлення войскі Жалігоўскага дасягнулі мястэчка Кейданы ў цэнтры Літвы. У выніку ўмяшання Кантрольнай камісіі [[Ліга Нацый|Лігі Нацый]] 29 лістапада было заключана перамір'е; на тэрыторыі, занятай часцямі Жалігоўскага, арганізоўвалася незалежная адміністрацыйная адзінка, якая атрымала назву Сярэдняя Літва.
 
Згодна з дэкрэтам галоўнакамандуючага войскамі генерала Жалігоўскага тэрыторыя Сярэдняй Літвы пачаткова ўключала 14 гмін Браслаўскага, па адной гміне Вілейскага і Дзісненскага, 19 гмін Віленскага павета, Трокскі павет, гміны Лідскага павета на правым беразе [[Нёман]]а і 8 гмін Гродзенскага павета. Пазней мяжа Сярэдняй Літвы перанесена крыху на поўнач і прайшла па лініі Алкенікі — Беняконі — Дзевянішкі — Трабы — Лебедзі, на захад ад [[Маладзечна]] і [[горад Вілейка|Вілейкі]], потым на поўнач да Казян і ракі [[Заходняя Дзвіна]], на захад ад Друі. Сярэдняя Літва ў выніку поўнасцю ці часткова ахоплівала Ашмянскі, Свянцянскі, Трокскі, Віленскі, Браслаўскі і Лідскі паветы; яна займала каля 10 тыс. км² і налічвала 530 тыс. чал., 40% з якіх складалі [[беларусы]].
Радок 109:
Новая краіна складалася з 10 паветаў. Акрамя Вільні, найбольш буйнымі гарадамі былі [[Трокі]], [[Смаргонь]] і [[Ашмяны]].
 
Вярхоўная ўлада ў Сярэдняй Літве знаходзілася ў руках генерала Жалігоўскага. Функцыю ўрада выконвала Часовая кіруючая камісія пад старшынствам В. Абрамовіча. Апошні быў прадстаўніком "краёўцаў", якія выказваліся за стварэнне разам з Ковенскай Літвой федэратыўнай дзяржавы. Польскі ўрад патрабаваў ад Жалігоўскага падпарадкавання сваім дырэктывам. У канцы [[1920]] ўу якасці прадстаўніка ўрада Польшчы пры Часовай кіруючай камісіі ў Вільню прыбыў В.[[Уладзіслаў Рачкевіч]] (1885—1947). У сувязі з унутраным крызісам ва ўрадзе Сярэдняй Літвы ў першай палове студзеня [[1921]] прызначаны новы склад Часовай камісіі на чале з генералам [[Стэфан Макрэцкі|С. Макрэцкім]], лаяльным да Польшчы. У канцы 1921 яго змяніў А.[[Аляксандр Эдвардавіч Мяйштовіч]] (1864—1943).
 
Галоўнымі задачамі Часовай камісіі з'яўлялася забеспячэнне палітычнай і эканамічнай стабільнасці края. Слабасць цэнтальнай улады Сярэдняй Літвы стала прычынай злоўжыванняў з боку мясцовай адміністрацыі і вайскоўцаў. Сярэдняя Літва залежала ад грашовых крэдытаў польскага ўрада.
Радок 142:
[[Катэгорыя:Былыя краіны]]
[[Катэгорыя:Сярэдняя Літва]]
[[Катэгорыя:Віленскія кансерватары]]
 
{{Гісторыя Беларусі 2}}