Мангалоідная раса: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 10:
* Слабы рост валасоў на [[Чалавечае цела|целе]] і [[твар]]ы
* Цёмная [[пігмент]]ацыя валасоў, якая павялічваецца у залежнасці ад населенай тэрыторыі з усходу на захад
* Міндалепадобныя цёмныя [[вока|вочы]], вельмі часта с [[эпікантус]]ам
 
== Унутраныя варыяцыі ==
Для мангалоідаў характэрна значная разнастайнасць, што тлумачыцца прыстасаванасцю да розных [[экалогія|экалагічных]] умоў і змяшэннем з прадстаўнікамі іншых [[раса|рас]]. Прынята вылучаць некалькі малых мангалоідных рас<ref>Хрисанфова Е. Н. Антропология: учебник / Е. Н. Хрисанфова, И. В. Перевозчиков. - 4-е изд. - М.: Изд-во Моск. ун-та: Наука, 2005. - С. 280 - 281</ref>.
 
== Далёкаўсходнія ціхаакіянскія мангалоіды ==
Далёкаўсходнія ціхаакіянскія мангалоіды — адна з буйнейшых груп мангалоідаў. Папуляцыя шырока прадстаўлена на тэрыторыі [[Кітай|Кітая]], [[Карэя|Карэі]], [[Японія|Японіі]], [[Манголія|Манголіі]], часткова [[Цэнтральная Азія|Цэнтральнай Азіі]]. Для іх характэрны сярэдні або высокі рост, асмуглая [[скура]], высокі [[чэрап]], вузкі пляскаты [[твар]], прамы доўгі [[нос]], вельмі цёмныя прамыя і цвёрдыя [[валасы]], цёмныя [[вока|вочы]], каля 70 - 90 % дарослых маюць [[эпікантус]].
 
== Паўднёвыя ціхаакіянскія мангалоіды ==
Паўднёвыя ціхаакіянскія мангалоіды насяляюць пераважна краіны [[Паўднёва-Усходняя Азія|Паўднёва-Усходняй Азіі]] і часткова [[Паўднёвая Азія|Паўднёвай Азіі]]. Прадстаўнікі гэтай малой расы маюць ркароткае [[Чалавечае цела|цела]], цемнаватую скуру, меней пляскаты нізкі твар, поўныя [[вусны]], адносна шырокі нос, [[лоб]] часта мае выпуклую форму. У паўднёвых ціхаакіянскіх мангалоідаў часта сустракаюцца хвалістыя валасы, але эпікантус — толькі ў 20 - 50% насельніцтва.
 
== Паўночнаазіяцкая малая раса ==
Прадстаўнікамі паўночнаазіяцкай расы з'яўляюцца прадстаўнікі карэнных народаў [[Сібір]]ы, часткова [[Цэнтральная Азія|Цэнтральнай Азіі]], [[Манголія|Манголіі]] і [[Кітай|Кітая]]. Для паўночнаазіяцкіх мангалоідаў асабліва характэрны чэрап з большым гарызантальным дыяметрам, чым высотным дыяметрам. Твар высокі і шырокі, вельмі пляскаты. Скура значна больш светлая, чым у далёкаўсходніх ціхаакіянскіх мангалоідаў. У прадстаўнікоў [[возера Байкал|байкальскай]] [[Марфалогія, біялогія|марфалагічнай]] групы скура часцяком вельмі светлая. Валасы цёмныя і цёмна-русыя, у [[эвенкі|эвенкаў]] — нават мяккія. Часта сустракаецца эпікантус.
 
== Арктычная малая раса ==
Класічныя прадстаўнікі арктычнай малой расы — гэта [[эскімосы]], але яе рысы шырока распаўсюджаны ў іншых [[абарыген]]аў [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыкі]] да 60° паўночнай [[шырата|шыраты]], [[Чукотка|Чукоткі]] і [[Камчатка|Камчаткі]]. Прадстаўнікі арктычнай расы смуглявыя, з прамымі і цвёрдымі валасамі. Корпус цела і [[рука|рукі]] адносна кароткія, [[Нага чалавека|ногі]] доўгія, [[грудзі]] акруглыя. Твар пляскаты, але сківіцы могуць выступаць наперад, адлегласць паміж [[Вугал|вугламі]] ніжняй сківіцы — вялікая.
 
<gallery align=center widths=250px>