Верхні замак (Полацк): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Значэнні|Верхні замак}}
'''Верхні замак''' — умацаваны цэнтр [[Полацк]]а. Размяшчаўся на правым беразе р. [[Заходняя Дзвіна]] пры ўпадзенні ў яе р. [[рака Палата|Палата]]. Займаў узвышша пл. 9,44 [[га]]. 3 усходу быў абкружаны валам, па краі пляцоўкі ўмацаваны драўлянымі сценамі-гароднямі з вежамі. Схілы неаднаразова ўмацоўваліся (упершыню каля [[1363]] г.).
'''Верхні замак''' — [[замак]] у [[Полацк]]у.
 
[[Выява:Polatsk XVI.jpg|thumb|справа|Замкі Полацка 17 стагоддзя]]
 
== Гісторыя ==
Верхні замак з сярэдзіны [[XI]] па [[XVIII стст.]] адыгрываў ролю адміністрацыйнага і культурнага цэнтра [[Полацк]]а. Да ўзвядзення драўлянай царквы (1-я пал. XI ст.) і [[Сафійскі сабор, Полацк|Сафійскага сабора]] (каля 1044-66 гг.) тут размяшчалася [[Язычніцтва|язычніцкае]] [[свяцілішча]]. Паводле звестак пісьмовых крыніц, у канцы [[XIII стагоддзе|XIII ст.]] «Оу святое Соф'я» знаходзілася рэзідэнцыя [[Епіскапы полацкія|полацкіх]] [[епіскап]]аў. Тут было і памяшканне для ўсяго складу духоўных асоб пры біскупскай кафедры («Крылас»). Верхні замак мог з'яўляцца месцам дзейнасці [[Князі полацкія|князя]] (ХІ — XIV  стст.) і яго пражывання (пасля [[1326]]  г.). У гэты час узводзіцца княжацкі церам.
 
У часы Вялікага Княства Літоўскага на Верхнім замку жылі княжацкі намеснік (з [[1392]]  г.), [[Ваяводы полацкія|ваявода]] (з [[1504]]  г.), уладыка, [[баяры]] і [[мяшчане]], тут размяшчаліся шэраг полацкіх [[манастыр]]оў (Траецкі разам з [[Сафійскі сабор, Полацк|Сафіяй]], Васкрасенскі Пятра і Паўла і інш.)
 
Тэрыторыя Верхняга замка фарміравалася на працягу значнага прамежку часу. Найбольш магутны [[культурны пласт]] - — да 5  м і больш - — захаваўся на тэрыторыі паўночна-ўсходняй частцы Верхняга замка. Верхні замак з'яўляўся месцам жыхарства гарадской [[Шляхта|шляхты]].
[[Файл:Abrazok z vyjavaj Kanstancina i Alieny.jpg|180px|міні|злева|[[Канстанцін і Алена, абразок|Канстанцін і Алена]], [[Абразкі каменныя|каменны абразок]] знойдзены на тэрыторыі замка, сяр. XII  — 20-я гг. XIII  стст.]]
У паўночна-ўсходняй частцы Верхняга замка археолагамі даследаваны самы магутны культурны пласт, менавіта тут размяшчалася шчыльная дварова-сядзібная забудова. Ва ўсходняй частцы Верхняга замка ў [[XII]]—[[XIII]] стст. жылі [[рамеснік]]і. На паўночнай і паўночна-заходняй частцы Верхняга замка магутнасць пласта не перавышае ў сярэднім 4-4,5 м. Аналагічны па магутнасці культурны слой быў выяўлены на тэрыторыі, прылеглай да Верхняга замка ўздоўж вала [[Ніжні замак, Полацк|Ніжняга замка]]. Плошча Верхняга замка павялічылася ў [[XIV]]—[[XVI]] стст. за кошт «ўключэння» часткі пасадскіх тэрыторыі на месцы сучасных усходніх карпусоў гарадской бальніцы.