Магілёўская школа гравюры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
untagged non-categorized.
вікіфікацыя
Радок 1:
'''Магілёўская школа гравюры'''  — мастацкая школа ў беларускай графіцы канца 17  — 18 стст. Склалася ў [[Магілёў|Магілёве]], працягвала традыцыі [[Віленская школа гравюры|Віленскай школы гравюры]] і [[Куцеінская школа гравюры|Куцеінскай школы гравюры]].
 
[[Файл:Ф. Ангілейка Сашэсце Святога Духа на апосталаў.jpg|міні|Сашэсце Святога Духа на апосталаў, Ф. Ангілейка]]
Развіццё школы звязана з дзейнасцю друкароў і гравёраў Магілёўскага богаяўленскага брацтва ([[Магілёўская брацкая друкарня]]), галоўную ролю ў яе фарміраванні адыгралі [[Фёдар Ангілейка]], [[Максім Вашчанка|М. Вашчанка]], [[Васіль Максімавіч Вашчанка|В. Вашчанка]]; сярод майстроў [[Афанасій П.]] (Пігарэвіч), [[Сямён, гравёр|Сямён]], [[М. Антушкевіч]], [[Я. Стральбіцкі]], [[М. Чарняўскі]]. Развівалася пераважна кніжная гравюра ([[дрэварыт]] і [[медзярыт]]), стылістычна блізкая да тагачасных беларускіх абразоў і паліхромнай драўлянай пластыкі. Вядома больш за 40 выданняў Магілёўскага брацтва, якія мелі тытульныя лісты, былі ўпрыгожаны фігуратыўнымі ілюстрацыямі, застаўкамі, канцоўкамі, ініцыяламі. Упершыню пасля выданняў [[Ф. Скарына|Ф. Скарыны]] фігуратыўная старонкавая ілюстрацыя адыгрывала галоўную ролю ў мастацкім аздабленні кніг, у адным выданні спалучаліся дрэварыты і медзярыты. Некаторыя ілюстрацыі мелі подпісы мастакоў. Творы выкананы ў стылі т.зв. магілёўскага барока (спалучэнне мясцовых мастацкіх традыцый з рысамі заходне-еўрапейскага барока і візантыйскага мастацтва).
 
У аснове мастацкіх прынцыпаў Магілёўскай школы гравюры  — натурныя назіранні, шырокае выкарыстанне традыцый народнага мастацтва, што выявілася ў народным характары тыпажу, адлюстраванні адзення, прадметаў побыту, архітэктурных дэталей і інш. Характэрнымі рысамі школы з'яўляюцца лаканічная лінеарная, пластычна выразная гравіроўка, прастата і ўраўнаважанасць кампазіцыйнай будовы, перавага фігур над фонам. Найбольш выразныя яны ў ілюстрацыях да кніг «Манархія Турэцкая, апісаная Рыко» (1678  г., надрукавана ў Слуцку), «Акафісты і каноны» (1693), «Дыоптра» (1698), «Перла мнагацэннае» і «Неба Новае» (1699), «Ирмолой сиречь Осмогласник» Іаана Дамаскіна (1700), «Кнігі жыцій святых» (1702), «Часослов сиречь Последование службы» (1703), «Асмагласнік» (1730).
 
[[Файл:Mahiloŭ. Магілёў (V. Vaščanka, XVIII).jpg|міні|Гравюра В. Вашчанкі з надпісам "«Градъ Могилевъ"» з «Кнігі жыцій святых», XVIII ст.]]
Асаблівай дэкаратыўнасцю вызначаўся тытульны ліст: абапал традыцыйнай брамы на фоне пышнага расліннага арнаменту змяшчалі медальёны, картушы з выявамі анёлаў, святых, сцэн на рэлігійныя сюжэты. Картушы і медальёны з сюжэтнымі выявамі характэрны таксама застаўкам і канцоўкам. Своеасаблівым спалучэннем раслінных арнаментаў з выявамі чалавечых фігур, часам з сюжэтнымі сцэнамі на тэмы жыцця святых вызначаюцца ініцыялы («[[Евангелле вучыцельнае]]», 1697). Яркая з'ява беларускай кніжнай гравюры 17 ст.  — медзярыты М.Вашчанкі да «Манархіі Турэцкай», цалкам свецкі цыкл, выкананы з жыццёвай пераканаўчасцю, што надае творам жанравы характар. Змяшчэнне на тытульным лісце «Кнігі жыцій святых» віду Магілёва з выявамі будынкаў грамадскага прызначэння  — адзін з першых прыкладаў свецкага гарадскога пейзажа ў кірылічнай кнізе.
 
== Літаратура ==