Беларуская іканапісная школа (XVI — XVIII стагоддзі): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Спасылкі: дапаўненне
Радок 57:
На мяжы XVI—XVII стст. фармавалася беларуская іканапісная школа. У іканапісу з'явілася імкненне да перадачы прасторы, натуральных прапорцый, асобныя персанажы сталі адлюстроўвацца ў свецкай вопратцы. Для абразоў «Святая Параскева» з-пад Мастоў, «Замілаванне», «Пакроў», «Успенне» з Брэстчыны быў характэрны аптымізм, светлы настрой, вера ў вышэйшую справядлівасць<ref name="ІІ">[http://www.gistoryja.ru/vtoraya-polovina-XVI-konec-XVIII-v/75-izobrazitelnoe-iskusstvo.php Изобразительное искусство] {{ref-ru}}</ref>. Іканапіс у 17 стагоддзі заставаўся самым распаўсюджаным відам жывапісу<ref name="ТБІ"/><ref name="БІШ"/>.
[[Выява:Нараджэнне Багародзіцы.jpg|міні|злева|180пкс|Нараджэнне Маці Божай. Пётр Яўсеевіч, 1649 г.]]
[[Выява:Сашэсце ў Пекла.jpg|thumb|150px|[[Сашэсце ў пекла, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь|Сашэсце ў Пекла]]. Апошняя чвэрць 17 — пачатак 18 ст. Фрагмент. Дошка, яечная тэмпера. 143х95х3]]
 
Шэдэўрам лічыцца абраз [[Пётр Яўсеевіч|Пятра Яўсеевіча]] з Галынца «Нараджэнне Марыі», створаная ў 1649 г. Гэта адзіная ікона, аўтар якой вядомы, таму што пакінуў на ёй сваё прозвішча. Да нашых дзён дайшлі іконы «Троіца старазапаветная» (Брэстчына), «Сашэсце ў пекла» з Чачэрска<ref name="ІІ"/>. З 17 ст. пачалі маляваць на палатне<ref name="Ганц"/>. Таксама можна згадаць ікону [[Бялыніцкі абраз Божай Маці|Божай Маці «Бялыніцкай»]], якая пры пры агульным захаванні кананічнасці формаў не абмяжоўвае мастацкую мову аўтара<ref name="ТБІ"/>.