Магілёўская школа гравюры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: дапаўненне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
У аснове мастацкіх прынцыпаў Магілёўскай школы гравюры — натурныя назіранні, шырокае выкарыстанне традыцый народнага мастацтва, што выявілася ў народным характары тыпажу, адлюстраванні адзення, прадметаў побыту, архітэктурных дэталей і інш. Характэрнымі рысамі школы з'яўляюцца лаканічная лінеарная, пластычна выразная гравіроўка, прастата і ўраўнаважанасць кампазіцыйнай будовы, перавага фігур над фонам. Найбольш выразныя яны ў ілюстрацыях да кніг «Манархія Турэцкая, апісаная Рыко» (1678 г., надрукавана ў Слуцку), «Акафісты і каноны» (1693), «Дыоптра» (1698), «Перла мнагацэннае» і «Неба Новае» (1699), «Ирмолой сиречь Осмогласник» Іаана Дамаскіна (1700), «Кнігі жыцій святых» (1702), «Часослов сиречь Последование службы» (1703), «Асмагласнік» (1730).
 
[[Файл:Mahiloŭ. Магілёў (V. Vaščanka, XVIII).jpg|міні|Гравюра В. Вашчанкі з надпісам «[[Градъ Могилевъ]]» з «Кнігі жыцій святых», XVIII ст.]]
Асаблівай дэкаратыўнасцю вызначаўся тытульны ліст: абапал традыцыйнай брамы на фоне пышнага расліннага арнаменту змяшчалі медальёны, картушы з выявамі анёлаў, святых, сцэн на рэлігійныя сюжэты. Картушы і медальёны з сюжэтнымі выявамі характэрны таксама застаўкам і канцоўкам. Своеасаблівым спалучэннем раслінных арнаментаў з выявамі чалавечых фігур, часам з сюжэтнымі сцэнамі на тэмы жыцця святых вызначаюцца ініцыялы («[[Евангелле вучыцельнае]]», 1697). Яркая з'ява беларускай кніжнай гравюры 17 ст. — медзярыты М.Вашчанкі да «Манархіі Турэцкай», цалкам свецкі цыкл, выкананы з жыццёвай пераканаўчасцю, што надае творам жанравы характар. Змяшчэнне на тытульным лісце «Кнігі жыцій святых» віду Магілёва з выявамі будынкаў грамадскага прызначэння — адзін з першых прыкладаў свецкага гарадскога пейзажа ў кірылічнай кнізе.