Градъ Могилевъ: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 21:
|музей =
}}
'''Градъ Могилевъ''' — гравюра [[Васіль Максімавіч Вашчанка|В. Вашчанкі]] надрукаваная ў «Кнізе жыцій святых». З'яўляецца каштоўнай крыніцай па планіроўцы познесярэднявечнага [[Магілёў|Магілёва]].
 
== Апісанне ==
Гравюра пабачыла свет [[12 снежня]] [[1702]] г. (паводле меркавання [[Георгій Якаўлевіч Галенчанка|Г. Галенчанкі]]), ці ў [[1703]] г. (як лічыць [[Віктар Фёдаравіч Шматаў|В. Шматаў]]).
На гравюры адлюстравана частка панарамы [[Стары горад, Магілёў|Старога горада]] з боку [[Шклоўскі пасад|Шклоўскага пасада]]. Вывучэнне гравюры дазваляе сцвярджаць, што змешчаная ў цэнтры гравюры мураваная трохнефавая трохапсідн'ая [[Крыжова-купальны храм|крыжова-купальная]] [[базіліка]] з'яўляецца Багаяўленскім[[Богаяўленская царква, Магілёў|Богаяўленскім храмам]]. 3 правага боку чатырох'ярусная манастырская [[званіца]], за ёй — дамкі жаночага Багаяўленскага[[Магілёўскі Богаяўленскі манастыр|Богаяўленскага манастыра]]. Злева — цёплая царква Іаана Багаслова і манастырскія карпусы, у якіх размяшчалася ў той час [[Магілёўская брацкая друкарня|брацкая друкарня]]. На пярэднім плане ўмацаванні [[бастыён]]нага тыпу і [[Каралеўская брама, Магілёў|Каралеўская брама]].
 
Кропка, з якой разгортваўся такі відарыс, мяркуючы па перспектыве, павінна была знаходзіцца побач з месцам, дзе пазней пабудавалі мураваны [[Кармеліты|кармеліцкі]] [[Сабор Святога Станіслава, Магілёў|касцёл Святога Станіслава]], бліжэй да [[вуліца Ветраная, Магілёў|вуліцы Ветранай]], адкуль чыталіся два бастыёны вала і брама, размешчаная ў правым баку гравюры.